Сяргей Сноп

ПРА ШТО СПЯВАЎ ЛЮТЭК

ЧАМУ ГАРАДЗЕНСКАЯ МІЛІЦЫЯ БЫЛА ЗБУДАВАНАЯ КАЛЯ ЗААПАРКА?Чарговы шпацыр па гарадзенскай культурна-гістарычнай тапаграфіі, дадзенай нам у гарадскіх збудаваннях, я пачну з плошчы перад аблвыканкамам.
Насупраць дома, у якім некалі спаў і мыў рукі сваім паплечнікам (не ногі, не ногі) стомлены перманентнымі рэвалюцыйнымі бітвамі Жалезны Фелікс, стаіць каробка жылога сучаснага дома з разнастайнымі цырульнямі і фотапаслугамі на першым паверсе. Гістарычная адметнасць дома ў тым, што некалі ён меў уласную качагарку, якая ацяпляла батарэі будынкаў, што знаходзіліся побач. Гэтая качагарка з пункту гледжання захоўвання прыродных рэсурсаў, а пункт гэты набыў у сучасных умовах актуальны змест, была вельмі эфектыўным спосабам энергазберагаючых тэхналогіяў. Побач з домам уверх уздымалася цагляная труба, а ўніз спускаліся прыступкі да катлоў качагаркі. Вугаль ссыпаўся праз спецыяльнае акно.

Але слынным і вядомым Лютэк быў дзякуючы сваёй здольнасці надзвычай громка і праўдападобна кукарэкаць, як певень. Ягонае эксклюзіўнае ку-ка-рэ-ку каштавала ад пяці капеек. Калі ўлічыць, што кілаграмовы бохан хлеба каштаваў 14 капеек, — то някепскі дадатак да пенсіі інваліда. Патрабаванні летуценнага целам Лютэка ў ежы і адзенні былі мінімальнымі. Таму некаторыя сцвярджалі, што ён падпольны мільянер. Некаторыя нахабна хлусілі, нават у дзяржаўнай прэсе, што Лютэк позычаў ім мільёны і г.д. ttp://grodnonews.by/ru/0/1327/news. Брэшуць, чарговыя падвалы пад плошчай Леніна.
Некалькі гадоў таму назад горад абыйшла чутка, што нібыта пасля рэканструкцыі вуліцы Віленскай насупраць падвала, дзе жыў вулічны менестрэль Лютэк, будзе пастаўлена ягоная скульптура. Тут трэба пагадзіцца, што помнік Лютэку будзе ідэальным пападаннем у гарадзенскую культурна-гістарычную і пабытовую тапаніміку і тапаграфію. Бо, у адрозненне ад леніных-чапаевых, Лютэк нікому крыўды не зрабіў, а толькі бездакорна цярпеў абразы і здзекі “нармальных” людзей, блока камуністаў і, блRць, беспартыйных.
Прынамсі, гэтую непарыўную духоўную сувязь Лютэка са сваім горадам вельмі тонка і далікатна, нібы здалёк, адчуў адзін мастак, які пераехаў да нас з Узбекістана. Ягоныя гарадскія пейзажы ў цёплых паўднёвых танах набывалі нязвыклы каларыт, калі на малюнках вузкіх вуліц мастак некалькімі мазкамі пэндзля выяўляў нахіленую наперад маленькую худую фігурку абарванца Лютэка ў нязменнай зімовай шапцы, з возікам, нагружаным катомкамі з бутэлькамі і іншай карыснай другаснай сыравінай. Нямала тых пейзажаў засталося ў прыватных калекцыях.
Адзінае, што трэба ўдакладніць: скульптурная фігура Лютэка павінна стаяць ля ягонай улюбёнай крыніцы. Як русалка на ўзбярэжжы Капенгагена.
Думаю, аднак, што да ўстаноўкі помніка ціхаму вар’яту Лютэку дойдзе яшчэ не хутка. Бо яшчэ панура цягнецца і ніяк не канчаецца час і паэтыка буйных памешаных. Памяць пра рэвалюцыйных вар’ятаў не дае нам пакуль надзеі на тое, што мы, нарэшце, зробім і паставім помнік бясконцай, бязмернай тутэйшай нашай цярплівасці.
У высокіх нотах петушынага спева Лютэка, які бударажыў раз-пораз сонныя вуліцы горада, у натхнёных вясёлых вачах кукарэкі мне заўсёды чуліся пратэстныя хуліганскія заклікі і прыхаваная злосць затурканага жыццём чалавека, як меней. Не толькі мне, бо некаторыя мінакі баязліва ўбіралі галаву ў плечы ды імкнуліся хутчэй завярнуць за вугал, як толькі чулі задорныя песні баявога дзядулькі.
Лютэка я ведаў асабіста, і магу засведчыць, што ягоныя шчырыя погляды на жыццё, рухаючыя сілы гісторыі, грамадскія антаганізмы і асабліва на козні вядзьмарак, чарцей і ваўкалакаў, не былі больш неадэкватнымі, чымсці выказванні відных тагачасных начальнікаў, якіх я таксама ведаў.
А пра сённяшніх я не кажу.

Тут мог бы быць дом-музей Лютэка. Прыкладна такі, як гэты, за колькі метраў праз вуліцу, што на здымку ўнізе. А помнік Лютэку усё-ткі ля крыніцы. Вось тут, злева.
І бачыце, яно як бывае, нават Ванючка можа разліцца.
Пра гэта і гаворка.

dsc08141

Вось і сам Лютек. Так і просіцца да сваёй крыніцы.

%d1%8f

Папярэднія артыкулы:

ЧАМУ ГАРАДЗЕНСКАЯ МІЛІЦЫЯ БЫЛА ЗБУДАВАНАЯ КАЛЯ ЗААПАРКА?

РЭЧКА ВАНЮЧКА ЯК ГРАДАЎТВАРАЛЬНАЯ АРТЭРЫЯ

Реклама