Гэты год пачаўся з бадзёрых заклікаў апазіцыі да супраціву крываваму рэжыму, з патрабаванняў медыя-рэсурсаў да ўрада краіны аб правядзенні рэформаў, якія ліліся з усіх прасаў і гаджэтаў, са спробаў распаліць паўстанне прадпрымальнікаў і на хвалі незадавальнення выйграць месцы ў парламеце на восеньскіх выбарах. Жвава так пачынаўся гэты год, Шалёныя эксперты абяцалі акупацыю Беларусі Расеяй, якая пачнецца з ўсталявання вайсковай базы ў Баранавічах.

Але заканчаецца год пры такіх выніках:
— падвышаны пенсійны ўзрост;
— уведзены падатак на дэпазіты грамадзян;
— у парламент патрапілі толькі дзве дэпутаткі па выніках дагаварняка з адміністрацыяй;
— прадпрымальнікі спраўна плацяць падаткі, адрынуўшы ўбок правакатараў ад апазіцыі;
— прычым ніякай апазіцыі больш няма, бо яна пахаваная аўтарам гэтых радкоў 1 мая г.г.;
— паводле іроніі лёсу славутыя рэхвормы пачаліся з тых, хто спрабаваў іх гвалтам навязаць нам — з прапагАнданаў Белсата і РРацыя;
— і, на заканчэнне, адбыліся арышты трох спецпадбухторшчыкаў Рускага свету.
Brexit, падаўленне путча ў Турцыі, усшэсце на пасаду прэзідэнта ЗША Трампа, заварушкі ў Польшчы, якая так выхвалялася перад намі сваёй прасунутай дэмакратыяй — такія вынікі сусветнай палітыкі за год. На мой погляд, вынікі адназначна станоўчыя, прычым людзі працы і людзі справы перамагаюць з вялікай перавагай, ставячы нарэшце на месца сеўшую нам на галовы ілітку левакоў, глабалістаў і мульцікультуралістаў з алігархамі.
А Зянон Пазьняк так і не прыехаў. Цяпер ужо ён і не патрэбны, мабыць, ягоны час канчаткова выйшаў. Чакаем нараджэння трэцяй сілы.

Хто хоча паглядзець навагоднія пажаданні аднаго гарадзенскага паэта, ціснеце сюды: https://youtu.be/YfWqPstFMHI

 

Реклама