Савецкія новабудоўлі арыентавалі ў прасторы такім чынам, каб выбуховая хваля пасля нуклернай атакі максімальна рассейвалася, а дамы не сыпаліся адзін на другі. Таму так цяжка знаходзіць ў новых раёнах паштовыя адрасы. Былая дзяржаўная таямніца, якая доўгі час не давала спакою дапытлівым жыхарам, раскрыта.
Але прызначэннее таямнічых шпіляў на дахах жылых шматпавярховікаў дагэтуль незвазумелае. Мо, у выпадку вайны на іх будуць размяшчацца баявыя разлікі зенітчыкаў для барацтбы з варожымі самалётамі і дронамі? А, магчыма, гэта кропкі візуальнага кантакта на выпадак адключэння сувязі, дзе будуць размяшчацца сігнальшчыкі са сцяжкамі і ракетніцамі? Хто ведае…
Бо ўявіць, што гэта проста мастацтва такое, ды яшчэ дзеля чыстага мастацтва, так бы мовіць, што гэта такая архітэктурная празмернасць дзеля прыгажосці, не магу. Не хапае фантазіі.

 

ГАРАДЗЕНСКІ БРУК АЛЬБО У ПОШУКАХ ТАГО, ШТО РАНЬШ БЫЛО

ГАРАДЗЕНСКІ БРУК. Фолюш капут

ГАРАДЗЕНСКІ БРУК. Нетыповая цікавасць

ГАРАДЗЕНСКІ БРУК . Восень над Нёманам

 

Реклама