Старадаўнія камяні ў нас цяпер адшукаць усё цяжэй. І жыхары горада змяніліся.

Пасля гэтага фотаздымка, што ўнізе першым, да мяне падыйшоў салдацік (курсант, насамрэч) і запытаў, навошта я іх сфатаграфаваў. «Пільнасць праяўляеце?». «Дакладна так», — адказаў ён. Я паведаміў, што здымаў не іх, няхай не турбуюцца. Яны пайшлі сабе далей — у сталоўку штаба камандавання, бо абед у іх як раз. І я пайшоў сваёй дарогай, разважаючы пра тое, якія наступілі трывожныя часы, зусім, як у маім дзяцінстве, калі мост праз Нёман ахоўвалі ўзброеныя часавыя і ганялі з міліцыяй фатографаў, якія спрабавалі той мост зафоткаць.
Зрэшты, я не крыўдую — зялёныя чалавечкі так і круцяцца вакол нашых каштоўнасцяў, так што пільнасць у гэтым сэнсе празмернай не бывае. Малайцы, салдацікі, глядзіце, каб які-небудзь шпіён «за парэбрык» нашай дзяржаўнасці не выйшаў.

Погляд з той жа кропкі ў бок аўтавакзала

А яшчэ я ўзгадаў, што ў нас лічыцца ледзь не даказаным фактам тое, што быццам бы антынародны рэжым Аляксандра Лукашенкі спецыяльна разбурае архітэктурныя здабыткі сусветнай значнасці, калі яны нагадваюць пра часы Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага. Нібыта дайшлі нашыя ўлады да таго ў сваёй нянавісці да ўсяго нацыянальнага, што яшчэ пры савецкай уладзе нават будынак чыгуначнага вакзала, пабудаваны расейкім царызмам, разбурылі, бо там у 1939 годзе месціўся штаб абароны Гродна войска польскага — каб знішчыць памяць пра гераічную польскую армію разбурылі той вакзал.
Можа, і так, знаўцы лепей бачаць. Толькі з гэтай роўнай канцэпцыі неяк выпадае прычына, паводле якой знішчаны вось гэты фантан, бо нічога такога гістарычна заангажаванага ў ягоным лёсе няма.
Ці ёсць? Бо ў гэтым месцы да мяне прычапіўся ахоўнік з будкі, і пачаў крычаць:
— Ты что ищешь!?
— Фокус!
— Что!?
— Или ракурс, фуй его знает!
Потым мы крыху абмяркавалі з ім магчымасці фотаздымкі на нерэжымных аб’ектах, і ён паабяцаў нават выклікаць міліцыю. Я не стаў пярэчыць — яшчэ раз паўтаруся, што ў справе абароны суверэнітэта краіны ад усялякіх прыхадняў мераў бяспекі замала не бывае. Кожны павінен рабіць сваю справу, так што і вартаўнік — ён таксама малайчына.

Вось яна, будка вартаўніка, і ён сам выглядвае з дзвярэй па-партызанску. Пагадзіцеся, неспакойна ныне ў нашых мясцінах, неспакойна.

 

Напрыканцы адно з самых малавядомых месцаў амаль што ў цэнтры горада:

 

Реклама