Сярод прычынаў, якія паўплывалі на тое, што былая звышдзяржава СССР развалілася на невялікія, але больш-менш кіруемыя тэрыторыи, не апошнюю ролю адыграла карупцыя ў Маскве і звязаная з ёй злачыннаcць ў рэгиёнах. Ва ўмовах дзяржаўна-бюракратычнай эканомікі склалася ўсеахопная сістэма хабарніцтва і крадзяжу, якая падарвала савецкую эканоміку, разбэсціла дзяржаўны апарат магутнай таталітарнай краіны.
На фота: «ГАДЗІННІК КАМУНІЗМА ДАЎНО АДСТУКАЎ», — ступар механізма зафіксаваў ў сярэдзіне васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя амерыканскі палітолаг і дзяржаўны дзеяч, галоўная мішэнь савецкай прапаганды Збігнеў Бжэзінскі.

Гэта ўсвядоміў М.Гарбачаоў, які намерваўся ачысціць савецкую сістэму ад дэструктыўных элементаў і працягнуць далейшую барацьбу за пабудову камунізма.
З сярэдзіны 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў Маскве пачалі стварацца разнастайныя следчыя групы, якім было даручана распутваць ненверагодна разгалінаваныя злачынныя сувязі паміж сталічными функцыянерамі і мясцовымі, пераважна сярэднеазіяцкімі, групами партыйна-савецкай наменклатуры. Ўдзел ў расследаванні прымалі таксама супрацоўнікі праваахоўчых органаў Гарадзеншчыны. На падставе размоваў з некаторымі з іх зроблены гэты цыкл нарысаў. Часам следчыя траплялі воляй лёсу ў абставіны, якія мала адрозніваліся ад баявых дзеянняў ў сапраўдных «гарачых кропках». Так што, як зможа ўбачыць чытач, у Савецкім Саюзе калі і існавала стабільнасць, то толькі ў рэпартажах і справаздачах падкантрольных СМІ ды прапагандысцкіх мерапрыемствах кшталту партыйных з’ездаў і першамайскіх дэманстрацый.
Пры гэтым мною не ставілася мэта высвятляць ўсе акалічнасці вышуку і расследавання, альбо ствараць панараму дзеяў. Хацелася паказаць подых часу, настрой людзей праз успаміны нашых землякоў, следчых і аператыўных работнікаў, якіх лёс занёс ў чужыя землі разбірацца з чужымі праблемамі. Бо сёння шмат хто ідэалізуе савецкую эпоху, альбо таму, што не жыў у гэты час, альбо таму, што нічога пра гэта не ведаў, альбо проста таму, што хоча задурыць нам галаву своёй настальгіяй па партыйнай кармушцы.
Таму шмат увагі надавалася псіхалагічнай афарбоўцы ўспамінаў, дэталям абстаноўкі і стасункам паміж людзьмі. Не абміналіся таксама асабістыя меркаванні герояў нарысаў адносна філасофскага сэнсу жыцця, бо каму, як не следчым, бачная сутнасць чалавека і грамадства?

«Баваўняная справа»

Барыс Арановіч удзельнічаў у рабоце следчай брыгады Тэльмана Гдляна-Веніаміна Іванова, якая набыла найбольшую вядомасць дзякуючы раскрутцы ў прэсе і палітычным амбыцыям саміх Гдляна і Іванова. Іх група займалася так званай «баваўнянай справай». Сэнс справы ў тым, што кіраўніцтва сярэдне-азіяцкіх рэспублік былога СССР, цяпер выдомых як самастойныя дзяржавы Узбекістан, Казахстан, Туркменістан, Таджыкістан, шляхам прыпісак неіснуючай вытворчасці бавоўны раскрадала дзяржаўныя сродкі, накіраваныя саюзным урадам на аплату неіснуючай прадукцыіі і развіццё сельскай гаспадаркі бавоўнасеючага рэгіёна.
Расследаванне злоўжыванняў пачалося яшсэ пры Ю.Андропаве, і паступова вывела на вышэйшых асобаў у кіраўніцтве Узбекістана і на іх маскоўскіх пакравіцеляў. «Баваўняную справу» ўсяляк тармазілі і развальвалі ў вышэйшым кіраўніцтве СССР, бо ніткі карупцыі вялі на самы верх партыйна-гаспадарчай піраміды. Ёй сапутнічаў грандыё1зны скандал, які і прывёў Гдляна з Івановым да высновы, што без палітычнага ўціску справу не здужыць. У выніку ўсё ж значная колькасць чыноўнікаў і гаспадарнікаў была пакараная ў судовым парадку.
Пасля развалу СССР уся юрысдыкцыя, якая датычылася гэтай справы, была ўзята пад кантроль Узбекістана. На гэтым «Баваўняная справа» паспяхова і канчаткова скончылася, усіх пакараных неўзабаве выпусцілі на волю.
Успамінае Барыс Арановіч:
— Па баваўнянай справе я працаваў ўвосень 1985 года. З пракуратуры Саюза ССР прыйшоў запрос пра тое, каб накіраваць следчага са стай групы, створанай непасрэдны саюзнай пракуратурай для работы ў складзе следчажа групы. Я выехаў з адным «дыпламатам», кінуўшы туды некалькі кашуляў, брытву, парасон. Працаваў я ў той час старшым следчым пракуртуры Кастрычніцкага раёна горада Гродна.
Прыехаў у Маскву. Пасля дакладу быў накіраваны ў групу пад агульным кураўніцтвам Ул.Калінічэнкі. Самі Гдлян і Іваноў займаліся вышэйшымі партыйнымі босамі, а мы расследавалі дзейнасць мясцовай наменклатуры. Мне дастаўся дырэктар Хівінскага бавоўнаперапрацоўчага завода Казакаў Абдул.
С.С.: Гэта быў час, калі новы Генеральны сакратар ЦК КПСС М.С.Гарбачоў пачаў палітыку «перестройкі». Свабодныя ідэі літаральна ляталі ў паветры. Як Вы ацэньваеце сваё тагачаснае ўспрыманне грамадскага жыцця?
Б.А.: Ужо адчувалася раскаванасць ў думках і паводзінах. Дзяржаўная ўлада тады была моцнаю, і я не мог уявіць, што карныя органы можна перамагчы і рэфармаваць, як гэта адбылося ў далейшым. Камуністычная партыя мела неаспрэчны аўтарытэт, пра што я яшчэ раскажу.
Наш быт ў Маскве быў арганізаваны па часта савецкіх мерках. Кожны тыдзень нас запісвалі на атрыманне спецпайкоў. Потым ува двор пракуратуры заяжджала аўтамашына «Avia» і разгружала пакеты са спецпайкамі. У пакеце была сыравэнджаная каўбаса, як правіла, фнскай вытворчасці, свініна ў слоіках, ікра (тры рублі слоічак), кава, гарбата імпартная. Усяго паёк каштаваў 10 рублёў. Прылаўкі маскоўскіх магазінаў у той час былі напаўпустыя.
Працавалі следчыя нашай брыгады і саюзнай пракуратуры ў цэлым, як я заўважыў, у курортным рэжыме. Мяне гэта не задавальняла, і я папрасіў сабе канкрэтнае заданне. Мне загадалі даказаць некалькі эпізодаў па справе Казакава.
Да гэтага Казакаў ужо каля года знаходзіўся ў Бутырскай турме. Ён ужо нават забыўся, у чым папярэдне прызнаваў сваю віну. Я купіў пачак газетаў і пайшоў да яго ў турму. Мы пагаварылі, ён падзякаваў за газеты, папрасіў мяне, каб я яму ў пісьмовым выглядзе нагадаў эпізоды абвінавачванняў. Я гэтага рабіць не стаў: ёсць адвакацкая дапамога, следчы такія шпаргалкі рабіць не мае права.
Доказная база па эпізодах дачы-атрымання хабару была сырая, мне належала яе дэталізаваць. Я склаў план следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, узгадніў яго з кіраўніцтвам, адзін экземпляр пакінуў ў Маскве, другі ўзяў з сабой і адправіўся ва Узбекістан.
Наша група з пяці чалавек прыляцела ў абласны цэнтр Харэзмскай вобласці, горад Ургенч. У 20-ці кіламетрах — Хіва. Сустрэлі нас цёпла, быў пракурор вобласці. Пасялілі ў гатэль «Інтурыст», прапанавалі на выбар ключы ад любога нумара. У пакоі кожнага чакаў аплачаны рахунак на тыдзень наперад, а таксама пакеты з грушамі і вінаградам. Мы вырашылі фрукты з’есці, паколькі не палічылі іх крымінальным хабарам.
Узбекі ставіліся да нас прыязна, але пакрысе вызравала незадавальненне рэпрэсіямі. Больш за 50 кіраўнікоў рэспублікі сядзела па маскоўскіх турмах на чале з міністрам баваўнянай прамысловасці Узбекістана. Ён быў потым расстраляны па прыгавору Вярхоўнага Суда СССР. У 1983 годзе застрэліўся першы сакратар ЦК узбекскай кампартыі Рашыдаў, гэта адбылося пасля тэлефонрнай размовы з Андропавым, у якой Андропаў паведаміў, што Узбекістан будзе правераны на самым высокім узроўні.
Узбекская наменклатура жыла добра. Ранейшы першы сакратар і старшыня выканкама былі мільянерамі. У савецкіх рублях. Багачы скуплялі золата, каштоўныя камяні, аблігацыі, укладвалі грошы ў замежныя банкі.
Перад ад’ездам з намі правялі інструктаж. «Піць чай» параілі толькі з пракурорам вобласці і яго намеснікам. Але некаторыя дадзеныя па ходу следства мы трымалі ў сакрэце і ад іх. Першы сакратар Харэзмскай вобласці Худайбергенаў пакуль што быў адзіным абласным сакратаром ва Узбекістане, які не быў арыштаваны. Потым арыштавалі і яго, пры вобыску ён добраахвотна выдаў восем мільёнаў рублёў.
С.С.: Што давялося рабіць ва Ургенчы?
Б.А.: Я выконваў свой план, складзены ў Маскве. Узяў сабе ў дапамогу маёра міліцыі з нашай групы, каб той на ўсялякі выпадак быў побач. У нашай групе быў адзін супрацоўнік пракуратуры з Туркменіі — ён адразу заявіў, што нічога рабіць не будзе, і цэлымі днямі глядзеў тэлевізар.
У справе Казакава быў эпізод перадачы ім хабару ў 20 тысяч рублёў начальніку абласнога бавоўнапраму.. Гэта адбылося яшчэ ў 1983 годзе на будаўнічай пляцоўцы дзіцячага садок адбудавалі. Я сабраў дакументацыю па будоўлі, дапрасіў супрацоўнікаў садка, зрабіў фотаздымкі яго знаходжання на месцы.
Усутыч да садка стаяла хата Худайбергенава. Высокая сцяна, дзверы з «вочкам», за імі міліцыянт. Усе следчыя дзеянні я выканаў і вярнуўся ў гатэль, потым пайшоў на рыбалку. Увечары, каля 20-ці гадзінаў, да мяне прыехаў пракурор вобласці, папрасіў прыехаць да яго. У кабінеце ён вельмі далікатна папрасіў не праводзіць следчых дзеянняў адносна Худайбергенава, у прыватнасці, не рабіць вобыск.
А назаўтра зранку на месцы ўжо быў адзін з кіраўнікоў маёй брыгады, не хачу называць ягонае імя, ён, дарэчы працаваў ў пракуратуры Гродзенскай вобласці, які прыляцеў першым самалётам з Масквы.За ноч узбекскія кіраўнікі выйшлі на Маскву, праз ЦК КПСС — на Генеральнага пракурора, той — на начальніка следчай часткі Г.Каракозава, а той сярод ночы адправіў майго шэфа да мяне. Кіраўнік праверыў мой план мерапрыемстваў, спытаў, што я маю намер рабіць. Я сказаў, што адзін экземпляр свайго плану пакінуў перад ад’ездам у пракуратуры Саюза, і што тут працую паводле свайго плана. Гэты эпізод сведчыць пра тое, што партыя была фактычна па-за кантролем праваахоўных органаў у Савецкіс Саюзе.
С.С.: Сапраўды, маюць рацыю тыя, хто кажа, што раней яны жылі добра. Адкуль жа ў наменклатуры было столькі грошай?
Б.А.: Механізм крадяжу быў наступным. Узбекістан боаў абавязак паставіць шэсць мільёнаў тон бавоўны ў год. Пад гэтыя падвышаныяя з улікам абавязкі выдаткоўваліся грошы з разліку 20-22 капейкі за кілаграм. Аднак насамрэч такая колькасць бавоўны не збіралася. Між тым, грошы выдаткоўваліся з улікам узятых абавязкаў: на наруча-змазачныя матар’ялы, на насенне, сельгастэхніку, аплату працы і г.д. Усй гэта адбіралася і прысвойвалася шляхам прыпісак. Бавоўна спісвалася быццам бы на выдаткі пад-час жніва, транспарціроўкі, захавання і перапрацоўкі. Ніткі крадяжоў цягнуліся і на фабрыкі па вытворчасці тканіны — такія факты былі ўстаноўлены ў Ленінградзе, Уладзіміры, Разанскай вобласці.
Па маіх асабістых падліках, за шэсць гадоў была прысабечана сума ў наяўных, роўная бюджэту Саюза ССР — 271 мільярд рублёў.
С.С.: Як скончылася камандзіроўка?
Б.А.: Праводзіны былі з застоллем: плоў, гарэлка толькі маскоўскага разліву, гародніна, сетка дыняў на дарогу. Абмяняліся адрасамі і тэлефонамі.
Па прыездзе ў Маскву далажыў пра зробленую працу, перадаў матар’ялы. Паколькі там працавалі без напругі, я мог бы застацца яшчэ на доўгі тэрмыін. Некаторыя заставаліся, потым уладкоўваліся ў Маскве, атрымлівалі кватэры. Адна жанчына з Сібіры зрабіла крутую кар’еру з малодшага юрыста да саветніка юстыцыі. Але я хацеў аднаго — вярнуцца дахаты. Давялося ісці да самога Г.Каракозава, і толькі з ягонай згоды мяне адпусцілі.
С.С.: Якія ўражанні захаваліся ад тых падзеяў?
Б.А.: Як не банальна гэта гучыць, засталося пачуццё выкананага абавязку. Можа хто разглядаў гэтыя гучныя справы як палітычную барацьбу, альбо з пункту гледжання кар’ерных магчымасцяў. Але многія выконвалі работу ў інтарэсах, як тады лічылася, простага народа. І яшчэ вельмі ўразіла шчырасць узбекскага народа, добразычлівасць да зусім незнаёмага чалавека.

Реклама