Фота наверсе ўзятае тут: http://hayasanews.com/sumgait-25let/ , подрабязнасці і відеа там жа.

Напрыканцы лютага 1988 года ў азербайджанскім горадзе Сумгаіце пачаліся масавыя беспарадкі. Пе6раўзбуджаныя натоўпы гараджан збівалі, гвалцілі і мардавалі жыхароў горада армянскай націянальнасці, рабавалі і знішчалі іх маёмасць і кватэры.

Пагромы пачаліся ўдзень 28 лютага. Утаймаваць іх удалося толькі праз тры дні і толькі з дапамогай войска. З верталётаў вялася аператыўная здымка пагромаў. Пазней у Баку і Сумгаіце было ўведзена ваеннае становішча, абвешчана каменданцкая гадзіна, падчас якой забаранялася рухацца па горадзе пешшу ці ехаць на аўтамашыне без спецыяльнага пропуска. Ваенны камендант асобага раёна Баку генерал-палкоўнік Цягуноў загадаў адключыць тэлефоны тым асобам, якія, тэлефануючы, пагражалі армянам.
«В прокуратуре Союза ССР
Как уже сообщалось, 28 февраля с.г. в Сумгаите (Азербайджанская ССР) группой хулиганствующих элементов были учинены бесчинства, сопровождавшиеся насилиеми, и другие правонарушения.
Специальной следственной гркппой Прокуратуры Союза ССР проводится тщательное расследование по каждому случаю этих преступлений и нарушений.
Установлено, что в результате действий погибло 32 человека, принадлежавших к различным национальностям. Пострадало 197 граждан, в том числе около ста работников милиции. Совершено 12 изнасилований, разграблено более ста квартир, повреждены более 26 объектов бытового обслужитвания и свыше двадцати автомобилей.
…Арестовано 42 человека, некоторые из них былм ранее судимы за уголовные преступления. К административной ответственности за нарушение общественного порядка привлечено около 400 человек…
Продолжается работа по выявлению подстрекателей и организаторов актов насилия и бесчинств.
В ближайшее время виновные предстанут перед судом.
Известия.- 1988.- 23 марта
»
Тым часам разгараўся армяна-азербайджанскі канфлікт у Нагорным Карабаху, сутнасцю каторага было жаданне армянскага насельніцтва Карабаха выйсці са складу Азербайджана і далцчыцца да Арменіі. У падобных сітуацыях вайна, як ні круці, робіцца практычна непазбежнай. Як прадвеснік вайны, пацягнуліся бежанцы з абодвух бакоў.
Масавыя беспарадкі сталі першым актам у будучай крывавай драме, вайне паміж армянамі і азербайджанцамі, яе прадвеснікам і нагодай.
«Постановление
Президиума Верховного Совета СССР
О мерах, связанных с обращением союзных республик по поводу событий в Нагорном Карабахе, в Азербайджанской и Армянской ССР
1. …Признать недопустимым, когда сложные национально-территориальные вопросы пытаются решать путём давления на органы государственной власти, в обстановке нагнетания эмоций и страстей, создания всякого рода самочинных образований, выступающих за перекройку закреплённых в Конституции СССР национально-государственных и национально-административных границ, что может привести к непредсказуемым последствиям…
5. Прокуратуре Союза ССР и Министерству внутренних дел СССР принять все необходимые меры по наведению общественного порядка и защите законных интересов населения на территории Азербайджанской и Армянской ССР.
Председатель Президиума Верховного Совета СССР
А.Громыко
Секретарь Президиума Верховного Совета ССР
Т.Ментишашвили
Москва, Кремль, 23 марта 1988 г

Расказвае Валянцін Міхайлоўскі. У 1988 годзе ён працаваў стршым следчым пракуратуры Гарадзенскай вобласці. Напярэдадні свята 8-га Сакавіка, па заканчэнні пачэснага схода ў актавай залі пракуратуры, яго выклікаў тагачасны намеснік пракурора вобласці А.Абрамовіч. Паведаміў, што з пракуратуры СССР прыйшла тэлеграма — накіраваць следчага ў зводную групу. Назаўтра А.Міхайлоўскі быў у Мінску.
В.М.: Ніякіх падрабязнасцяў мне тады не паведамілі. Выпісалі толькі на месяц камандзіроўку. Наконт будучай працы было нават цяжка здагадацца. Па тэлебачанні перад гэтым некалькі разоў узгадвалі пра хваляванні ў Сумгаіце, але зусім неканкрэтна.
У Менску я прыйшоў да першага намесніка пракурора рэспублікі Уладзіміра Кандрацьева. Ён патлумачыў, што пракуратура Саюза ССР стварае следчую групу па расследаванню масавых беспарадкаў ў Сумгаіце. З пракуратуры Беларусі я быў пакуль што адзіны.

Потым я скантактаваўся з начальнікам следчага упраўлення. Той звязаўся па тэлефоне з пракурорам Баку — у іх былі асабістыя кантакты. Мне засталося толькі дачакацца білетаў на самалёт менск-Баку. Рэйс лічыўся «гарачым», з білетамі былі цяжкасці, нават для пракуратуры. Самалётамі тады ляталі прадаўцы кветак, у іх былі «забітыя» усе месцы наперад на доўгі тэрмін. Чакаў некалькі дзён. У Баку прыляцеў недзе 10-11 красавіка.
Час быў паслярабочы, мяне ніхто не сустракаў. Але ў пракуратуры горада пракурор аказаўся на рабочым месцы. Ён чакаў мяне, сам увёў у курс падзеяў. Ужо тады пачала фармавацца следчая група. Кіраваў ёю старшы следчы пры Генеральным пракуроры Уладзімір Галкін. Там жа знаходзіўся і Уладзіміро Калінічэнка, які ажыццяўляў агульнае кураўніцтва, вырашаў арганізацыйныя пытанні, каардынаваў працу групы. Потым агульная колькасць членаў нашай групы склала каля сотні чалавек следчых, астатнія — аператыўныя супрацоўнікі МУС і КГБ.
С.С.: Як размясціліся, як жылі?
В.М.: Спачатку члены следчай групы рассяліліся па розных гатэлях, але потым частку групы сабралі ў гатэлі «Апшэрон», што на цэнтральнай плошчы Баку. Улетку ў горадзе наладзілі кінафестываль — і адміністрацыя папрасіла нас перасяліцца. Знайшлі месца каля чыгуначнага вакзала. Хадзілі чуткі, ўто ў гэтым гатэлі ёсць ці быў персанальны нумар з раялем для Мусліма Магамаева. Называўся гатэль «Баку», сяліліся ў ім у асноўным гандляры.
«…Наш корреспондент встретился с руководителем группы заместителем начальника Главного следственного управления Прокуратуры СССР В.Ненашевым м следователем по особо важным делам при Генеральном прокуроре СССР В.Галкиным.
— Группа приняла дело к своему производству 1 марта… Объём работы огромный. В то же время сроки расследования и его тщательность приобретают огромную политическую важность в свете событий, прошедших в Нагорно-Карабахской автономной области и в Ереване. Поэтому для участия в работе следственной группы привлечено несколько десятков лучших следователей страны из Москвы, различных областей РСФСР, Украины, Белоруссии. Кроме сотрудников прокуратуры… следователи из органов внутренних дел, психиатры, другие специалисты.
— Что-нибудь мешает следствию?
— Мешают прежде всего слухи… Следствием твёрдо установлено, что во время беспорядков в Сумгаите не пострадал ни один ребёнок. Жертв было не 400 и не 500, а именно 32 человека… 26 армян и шесть азербайджанцев.
Р.Талышинский. Сумгаит: следствию мешают слухи// Известия. — 1988. — 30 марта.»

Нам плацілі грошы на камандзіровачныя выдаткі, па 2 рублі 60 капеек у суткі. Зыходзячы з гэтых грошай і жылі. Харчавацца імкнуліся там, дзе танней — гэта ў сталовай МУС і ў буфеце пракуратуры. У горадзе Баку існавала безліч рэстаранаў, кавярняў ды іншых устаноў — кааператыўны рух ужо паспеў набраць сілу. Ды не з нашымі грашыма… Потым нам, як і ўсім камандзіраваным СССР, падвысілі «камандзіровачныя» до трох рублёў 50-ці капеек.
С.С.: Што чакала следчых Вашай групы?
В.М.: Калія ехаў у Азербайджан, то не ўяўляў, што гэта за горад такі — Сумгаіт, і дзе ён знаходзіцца. Як высветлілася, гэты горад быў усяго ў дзесяці кіламетрах ад баку, на паўвыспе Апшэрон, на яе паўночна-заходнім баку.
будаўніцтва Сумгаіта пачалося ў 1939 годзе. Як пазначана ў турыстычным праспекце, Сумгаіт — горад вялікай хіміі, горнай і каляровай металургіі. Насельніцтва яго складала прыблізна 250 тысяч жыхароў.
Раней я ведаў гэтую назву толькі ў сувязі з пральным парашком «Сумгаіт». Цяпер давялося ў гэтым горадзе працаваць. І вось першае ўражанне: пры пад’ездзе да горада з вялікай адлегласці на раўніне над Сумгаітам вісіць неверагодна густы смог.
На працу мы ездзілі з Баку, дзе жылі следчыя групы. Аператыўнікі з групы жылі ў Сумгаіце. Пазней, калі ўскладнілася агульнапалітычная абстаноўка, нас, следчых, таксама перавялі жыць у Сумгаіт.

Из Карабаха и ряда районов Армении и Азербайджана, поддавшись провокационным слухам, снялись и двинулись «искать спасения» группы азербайджанцев, возникла молва о некоей «армянской угрозе»…, Десятки убитых, много раненых, арестованных, беженцы-армяне, теперь уже из Сумгаита, бросившие дома, учёбу, работу.
С.Дардыкин, Р.Лынев. Встречи после митингов// Известия.- 1988.- 24 марта.

Распавядае былы следчы пракуратуры Гродзенскай вобласці В.Міхайлоўскі:
Л
ічыцца, што хваляванні ў Сумгаіце пачаліся пасля высялення азербайджанцаў з Кафанскага раёна Арменіі. Адтуль у Баку пачалі з’яўляцца бежанцы. Яны распавядалі пра здзекі, якія ўчыняла над імі армянскае насельніцтва, пра гвалтоўнае выгнанне, ажно да забойстваў азербайджанцаў у Арменіі.
З’явіліся такія бежанцы і ў Сумгаіце. Як раз у той перыяд існавалі падставы для масавага незадавальнення. Умовы жыцця былі кепскімі. У Сумгаіце я ўпершыню ўбачыў трушчобы. На ўскрайках горада, побач з прамысловымі прадпрыемствамі былі самавольна пабудаваныя «хаты» з бляхі, фанеры, розных дошак. Тут жыў «рабочы клас», гэта называлася «нахалстрой».
Все промышленные предприятия города работают в нормальном режиме, — пояснил первый секретарь Сумгаитского горкома партии З.Гаджиев, — в городе привлечены к дежурству 1 500 дружинников из числа рабочих, сотрудников правоохранительных органов, но прибегать к их помощи не приходится. Ситуация контролируется. Не отменялись зрелищные мероприятия, работают кинотеатры, функционируют рынки и магазины. В эти дни наш партийный и советсткий актив посещал семьи пострадавших людей. Все квартиры отремонтированы, по просьбам жителей принимались и принимаются самые оперативные меры.
Правда.- 1988.- 27 марта.

Спасылка пад фота таксама выводзіць не аповяд пра гэтыя падзеі: http://pandukht.livejournal.com/1065543.html?thread=4469831

Цяжкасці падаваліся такім чынам, што ў горадзе жыве вылікі працэнт армянскага насельніцтва, якое займае кіруючыя пасады ў адміністрацыі, гандлі, сферы абслугоўвання, на прадпрыемствах харчавання ды іншых «хлебных» месцах. Пасля Новага, 1988-га года, пачаліся стыхійныя мітынгі.
На галоўнай плошчы горада ўвесь час мітынгавалі некалькі тысяч чалавек. На мітынгахз выступалі прадстаўнікі бежанцаў. Потым было цяжка ўстанавіць, ці былі яны сапраўды бежанцамі. Ва ўсякім выпадку, смуту яны ўнеслі. Пачало выказвацца абурэнне і мясцовымі ўладамі, маўляў, не рэагуюць на патрабаванні народа. Пачуліся заклікі наводзіць парадак сваімі сіламі. І вось 28 лютага, а папаўдні, з плошчы, тлумы ў некалькі сотняў чалавек пайшлі ў жылыя раёны, на вуліцы, дзе былі размешчаны магазіны, к5авярні, майстэрні. Яны пачалі граміць установы, аўтатранспарт, гвалціць людзей армянскай нацыянальнасці. Пагромы працягваліся тры дні. Пад гарачукю руку траплялі не толькі армяне, але азербайджанцы ды іншыя «нацыі». Для некаторых пагромшчыкаў крытэрыем адбору ахвяры было тое, як чалавек выгаворвае слова «фундук». Без акцэнта неазербайджанцу гэтае слова вымавіць цяжка. Спынялі аўтобус, заходзілі ў салон: «Скажы «фундук». Правяралі дакументы.
З агульнага тлуму пачалі выдзяляцца асобныя групы пагромшчыкаў. Горад быў падзелены на кврталы. Вось на гэтых падворках і ш дамах армян адбываліся пагромы. Сярод пагромшчыкаў былі людзі, якія жылі ў гэтых кварталах, яны паказвалі жытло армянаў.
Мясцовыя праваахоўныя органы спрабавалі паўплываць на падзеі, але не далі рады. З Баку была накіраваная міліцэйская дапамога. Былі задзейнічаны курсанты ванных вучылішчаў. На трэці дзень, першага сакавіка, удалося, калі не спыніць беспарадкі, то ўтай  маваць тлумы. Пагромшчыкі забілі каля 20-ці чалавек, нанеслі тысячы цялесных пашкоджанняў, здзейснілі дзесяткі згвалтаванняў, разграмілі і разрабавалі сотні кватэраў.
…комендатский час с 29 марта в Сумгаите отменён. И это, пожалуй, главное свидетельство того, что жизнь в городе возвратилась в спокойное русло.
З.Кадымбеков. Отменён комендантский час// Правда.- 1988.- 30 марта.

На трое сутак было затрымана каля семісот чалавек. Іх трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання гарадского аддзела міліцыі. Ізалятар не мог змясціць усіх затрыманых. На падворку гараддзела былі ўсталяваны армейскія намёты на дзесяткі чалавек. — там і змясцілі затрыманых пад аховай міліцыі.
…Нашай следчай групе належала высветліць усе абставіны, правесці расследаванне адносна кожнага падазронага, сабраць доказы вінаватасці і перадаць матар’ялы ў суд.

С.С.: Ці адчувалася нейкая спецыфіка следства?
В.М.:
Спецыфікі было аж занадта. Пачнем з таго, што падазроных затрымлівалі, у асноўным, вайскоўцы, потым, паводле спісу, перадавалі ў гараддзел міліцыі. Пры такім некваліфікаваным затрыманні губляліся першапачатковыя, а, часам, асноўныя доказы. У намётах на падворку гараддзела арыштаваныя мелі магчымасць перамовіцца паміж сабой, узгадніць паказанні, абмяняцца адзеннем, змяніць знешнасць (пагаліцца, пастрыгчыся і г.д.). Некаторых адпускала мясцовая міліцыя без усялякай праверкі, папросту нелегальна. Першапачатковай задачай было разабрацца адносна ўсіх затрыманых, а таксама адносна ўсіх пацярпелых ад пагромаў, тым больш, што ніякага ўліку пацярпелых спачатку не было (у які шпіталь дастаўлены, куды збег і да т.п.).
Была сапраўдная бойня. Калі я ўсвядоміў гэта, то жахнуўся. Каб пранікнуць у адну кватэру, злачынцы ўжылі «хімічную зброю» — пыласосам закачалі ў кватэру і распылілі пральны парашок, мабыць, «Сумгаіт». У гэтай кватэры забарыкадаваліся бацька з двума сынамі. Трымаліся амаль цэлы дзень. На ўваходныя дзверы начапілі панцырную сетку ад ложка, правялі да яе электрычнасць.

Тады пагромшчыкі пачалі з суседняй кватэры прабіваць ломам сцяну.
Першы, хто палез у прабіты пралом, атрымаў сякерай па галаве.
Другому адсеклі руку.. .
Аднак, гэтая сям’я не здолела ўтрымаць абарону.

Супраць яе ваявала вялікая колькасць злачынцаў, у вокны кідалі бутэлькі з гаручай сумяссю. Абаронцаў жахліва закатавалі.
Па выніках следства большая частка затрыманых была адпушчана.
Агульную справу дзялілі па эпізодах і па вінаватых асобах, пасля чаго выдзеленыя матэрыялы накіроўвалі ў суд.  Матэрыялы, па якіх праводзіла следства наша частка групы, былі накіраваныя ў суд напрыканцы лістапада 1988 года.
Было складана праводзіць следчыя дзеянні з пацярпелымі — амаль усе армяне ад’ехалі з Сумгаіта, прадалі, абмянялі кватэры, і ад’ехалі. Масавыя беспарадкі скончыліся, але асобныя пагромшчыкі яшчэ дзейнічалі. Адбылося нават так, што мы, следчыя, рабілі агляд разгромленай на першым паверсі кватэры, а на чацвёртым паверсе пачалі граміць яшчэ адну кватэру некалькі дзесяткаў чалавек. Мы былі без зброі і без аховы…
Спачатку да нас непрыязнасці не было. Але ўвесь час будынак, дзе размяшчаліся следчыя, ахоўваўся. Вось калі пачаліся першыя судовыя працэсы, тады зноў узнікла незадавальненне. Зноў дайшло да масавых мітынгаў. Перакрылі дарогу на Баку. Пачалі абурацца дзеяннямі следчай групы, як нас называлі — «маскоўскай камісіі». Тым, што чужыя ўмешваюцца ва ўнутраныя праблемы.
У падгрупу, дзе мяне прызначылі старшым, уваходзіла сем следчых пракуратуры, два аператыўнікі МУС і шэсць — з КГБ. Нам дастаўся ўчастак 3-га мікрараёна, дом 5/2. Вось такія там адрасы, без назвы вуліц. З назвамі там толькі некалькі вуліц. У гэтым доме было некалькі забойстваў, згвалтаванняў, пагромаў, замахаў на забойства.
Вопыту расследавання падобных справаў не было практычна ні ў кога, таму былі распрацаваны метадычныя ўказанні па расследаванню: якія пытанні высвятляць, тлумачэнні крымінальнага заканадаўства Азербайджанскай ССР. Некаторыя пагромшчыкі, якія праходзілі па нашых эпізодах, здзейснілі злачынствы і ў іншых мікрараёнах.

На фото: Доўгая гісторыя варожасці http://hayastannews.com/news/109537.html

С.С.: Як атрымалася, што людзі, большасць з якіх раней злачынстваў не ўчынялі, раптам дайшлі да такіх зверстваў?
В.М.: Цяжка сказаць. Несумненна, праявілася пачуццё статку. Некаторыя нават не ведалі, з-за чаго ўсё адбывалася, але ў пагромах армян удзельнічалі. Было незадавальненне, і яно вылілася ў такіх разбэшчаных формах. Быў эпізод, калі на цэнтральнай плошчы згвалцілі маладую армянку — тлум стаяў і глядзеў, у тым ліку і жанчыны.
Былі ў той жа час і выпадкі, калі азербайджанцы хавалі армян, суседзяў, знаёмых.На Каўказе ёсць традыцыя: калі жанчына кідае паміж варагуючымі бакамі хусцінку, то яны мусяць спыніць бойку. Свядомасць не ва ўсіх была затуманена злосцю.
Сустракаліся і такія выпадкі, калі пад выглядам «патрыятычнай дзейнасці» раскрадалі маёмасць. У мяне быў эпізод, калі адзін «патрыёт» скраў магнітафон стьаржытнай канструкцыі, пакунак гарбаты. Потымі яго прызналі псіхічна хворым, несвядомым.
Аднаго з тых, хто быў затрыманы ў першы дзень, а потым праходзіў па іншых эпізодах, мы адпусцілі, бо не знай шлі доказаў вінаватасці. Ён не адчуваў да следства непрыязнасці, нават падзякаваў за аб’ектыўнасць. Настаўнік фізкультуры, як памятаецца. Гэта значыць, нельга выключыць, што ва ўсёй масе затрыманых былі невінаватыя. Некага затрымлівалі па прыкметах. А ў Азербайджане ў той час у мужчын былі такія прыкметы: чорны скураны плашч, белая кашуля і гальштук. Штосьці накшталт нацыянальнага ўбору.
Па выніках работы нашай падгрупы на судовы разгляд было накіравана чатыры чалавекі. Абвінаваўчае заключэнне зацвярджалася пракуратурай Саюза. Некаторыя эпізоды разглядаў мясцовы суд у Сумгаіце, некаторыя — у Баку.
Зачыншчыкаў масавых беспарадкаў у асношным не было выяўлена. Устанавіць, што беспарадкі накіроўваліся арганізаванай сілай, не ўдалося. Выявілі некаторых падбухторшчыкаў, але не арганізатараў.
Як я ўжо казаў, некаторая састка мясцовага насельніцтва пачала ставіцца да нас с пэўнай варожасцю. Былі факты заведама няверных заключэнняў экспертаў. Тады мы пачалі ўсе важныя экспертызы праводзіць у Маскве. Быў эпізод, калі чалавека забілі 16-кілаграмовым будаўнічым блокам. Мне давялося гэты блок везці ў Маскву. Міліцыя ў аэрапорце была вельмі здзіўлена, калі выпраменіла мой багаж. Я паказаў сваё службовае пасведчанне і патлумачыў, што гэты камень мне патрэбны. У Маскве камень добра адцягнуў мне руку, пакуляь я прывёз яго ў інтытут судовых экспертызаў.
С.С.: Як можна ацаніць расследаванне?
В.М.: Маё маркаванне: нашае ўмяшальніцтва было неабходным, самі яны разабрацца былі не ў стане. Але верна тое, што і мы зрабілі не ўсё.
Надзвычай вялікі аб’ём следчай працы. Уражанне такое,
як быццам давялося расследаваць падзеі вайны.
У цэлым, у межах крымінальна-працэсуальнага кодэкса, мы сваю задачу выканалі.
Што тычыцца палітычных ацэнак — гэта не ўваходзіла ў нашу кампетэнцыю.

У следчай брыгадзе ўзаемаадносіна былі прафесійнымі, часам, таварыскімі. У кантактах з кіраўнікамі групы Галкіным і Калінічэнкам не адчувалася, што яны займаюць значныя пасады ў кіраўніцтве пракуратуры Саюза. Яны паводзілі сябе без фанабэрыі, падтрымлівалі самыя нармальныя стасункі.
С.С.: А што наконт культурнай праграмы?
В.М.: Часу на адпачынак не было. Запомніўся стары горад, лесвіца, па якой Юры Нікулін бегаў у фільме «Брыльянтавая рука», домік, дзе яго чакала «замежная» путана і кантрабандысты…
Два тыдні я працаваў у следчым ізалятары ў Шувелянах (гэта мясцовасць каля Баку), дзе ўтрымліваліся арыштаваныя з Сумгаіта. Побач з ізалятарам знаходзіцца дом-музей Сяргея Ясеніна. У гэтым доме ён напісаў свае персідскія напевы. так мне выпала пашырыць свой культурны далягляд. У Баку ў Баільскай турме, дзе трымалі нашых падследных, сядзеў некалі І.Сталін, а потым збег з-пад варты. Так я далучыўся да гісторыі нашай Радзімы.
С.С.: Як Вы вярнуліся дахаты:
В.М.: Напрыканцы 1988 года мяне адпусцілі з’ездзіць дахаты, адпачыць. Па вяртанні ў Гродна я лёг у кардыялагічную клініку. Пра працяг працы ў Сумгаіце гаворка больш не заходзіла.
На фота: падзеі ў Сумгаіце. Некатоыя сцвярджалі, што колькасць крымінальнікаў у горадзе дасягала 20 тысячаў чалавек. Тут: націскаць
ru-tecavuz-tehlil-manset
Папярэднія часткі: СЯРГЕЙ СНОП: ЧЫРВОНЫ ЗАНЯПАД
Реклама