Гэта працяг гісторыі пра ўдзел нашых землякоў у расследаванні гучных крымінальных спраў, якія адбываліся перад распадам Савецкага Саюза. 

Пачатак тут: СЯРГЕЙ СНОП: ЧЫРВОНЫ ЗАНЯПАД

На фота: Збор хлопка ва Ўзбекістане. Для вагі ў касынку маглі і памачыцца.

Матэрыялы некаторых крымінальных спраў чытаюцца не горш за дэтэктывы Агаты Крычці альбо Дж.-Х.Чэйза. З той толькі асаблівасцю, что ў іх няма нічога выдуманага. Ад усведамлення таго, што ўсевь гэты бруд і брыдота — праўда, што гэтыя людзі некалі кіравалі нашай краінай, робіцца смутна ці нават жахліва.
Георгій Міхайлавіч Арлоў працаваў загадчыкам аддзела арганізацыйна-партыйнай работы ЦК КП Узбекістана., а потым — намеснікам Старшыні Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР. Надзвычай высокая пасада, звязаная з перамяшчэннем і прызначэннем кадраў ва ўсім Узбекістане. Арлоў, як устанавіла следства, аказаўся звычайным хабарнікам.
Сваю працоўную дзейнасць ён пачаў піянерважатым у школе. Ваяваў. Пасля вайны працаваў у абкаме камсамола, а затым — у ЦК ЛКСМ Узбекістана. Скончыў партшколу пры ЦК КП Узбекістана. З 1952 года па 1960 год працаваў адказным арганізатарам аддзела парторганаў, памочнікам сакратара ЦК, а з 1960 па 1963 год — загадчыкам аддзела арганізацыйна-партыйных органаў Каракалпацкага абкама партыі. У снежні 1978 года абраны намеснікам Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета УзССР. Выбіраўся дэлегатам на ХХ111, ХХ1V, ХХV з’езды КПСС, дэпутатам Вярхоўнага Савета УзССР 6-1- скліканняў, а з 1966 года па 1976 год і з 1981 па 1986 гады — членам ЦК КП Узбекістана. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі, сярод якіх — «За абарону Каўказа», «За вызваленне Белграда», «За ўзяцце Будапешта», «За вызваленне Прагі», «За ўзяцце Вены», «За перамогу над Японіяй». У афіцыйных характарыстыках адзначаны арганізацыйныя здольнасці Арлова, партыйная прынцыповасць, глыбокія веды і эрудыцыя.
Аднак следства, якім кіраваў памочнік Генеральнага пракурора СССР старшы саветнік юстыцыі Уладзімір Галкін (з ім мы яшчэ сустрэнемся ў справе па расследаванню беспарадкаў у Сумгаіце) характарызуе яго як чалавека надзвычай набліжанага да Рашыдава. Ён вырашаў кадравыя пытанні так, як лічыў патрэбным, у дадатак меў свядомасць беспрынцыпнага, каварнага, але вельмі патрэбнага Рашыдаву чалавека.
Звернемся да крымінальнай справы па абвінавачванню Арлова ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт.152 ч.2, арт.210 ч.1 КК Узбекскай ССР за № 18/67168-89. Распачата гэтая срава 27 красавіка 1983 года КГБ Узбекскай ССР па факту затрымання з палічным начальніка аддзела БХСС УУС Бухарскага аблвыканкама А.Музаффарава пры атрыманні апошнім бару ў суме 1000 рублёў. Для сучаснага чытача належыць патлумачыць, што затрыманы быў галоўны міліцэйскі барацьбіт з карупцыяй, а тысяча рублёў — гэта гадавы заробак прыбіральшчыцы і не кожнага калгасніка.
«…О нём (Орлове Г.М.) ходила слава как о несправедливом, жестоком человеке. Многие обижались на него за необоснованные и несправедливые перемещения и отстранения от должности людей, звамен которых он подбирал угодных ему лиц…» (Том.3, лісты справы 135-137).
Супрацоўнікі Арлова не любілі. Ён быў з імі грубым і нязносным. Ён ніколі не выслухоўваў наведвальнікаў, не ўваходзіў у сутнасць іх заяваў.
Арлоў быў арыштаваны 27 кастрычніка 1986 года. На допытах даваў падрабязныя паказанні, апісваў становішча ў рэспубліцы, якое прывяло да ўсеагульнага хабарніцтва, карупцыі і г.д. Праўда, следства адзначае яго няшчырасць, імкненне пазбегнуць адказнасці, спробы зваліць віну на іншых. У заяве на імя Генеральнага пракурора СССР 1 чэрвеня 1987 года 1н пісаў:
«…Я ешё раз перед Вами, Генеральный прокурор, чистосердечно признаю свою вину и раскаиваюсь. Я также 15 мая 1987 года устно и письменно признал свою вину и раскаялся в беседе с Вашим заместителем Сорокой О.В., которую он провёл со мной с участием ответственных работников ЦК КПСС Черемных Г.Г. и КПК Богдановым Ю.И.» (Т.4, лісты справы 213-260).
Па ягонай просьбе з ім сустрэўся памочнік Генеральнага пракурора Каракозаў Г.П., якому Арлоў таксама прызнаўся ў хабарніцтве.
Прыцягнуць да адказнасці такога «туза», як Арлоў, было няпроста. 19 траўня 1987 года першы сакратар Хівінскага райкама К.Рахманаў даў на допыце наступныя паказанні:
«…18 января 1985 года я был арестован. В первый месяц после ареста в январе-феврале 1985 года я написал собственноручно заявление на имя министра внутренних дел УзССР Яхъяева, в котором указал, что давал взятки работающему тогда заведующим отделом организационно-партийной работы Орлову Г.М. …Яхъяев сказал, что будет советоваться с Рашидовым, чтобы дать ход этому заявлению, а точнее, заняться расследованием в отношении лиц, которых я указал… Я уже боялся называть его имя, т.к. знал, что Орлов — человек Рашидова, и если бы я посмел в тот период времени громогласно называть Орлова, меня бы просто физически уничтожили… Когда я ознакомился с материалами дела, я не обнаружил в нём своего заявления, в котором называл Орлова как получателя от меня взяток» (Т.8, лісты справы 6-7).
Следчымі быў дапытаны міністр унутраныз спраў Узбекістана Ях’яеў. Ён патлумачыў, што памятае справу Рахманава. Падча следства Рахманаў сапраўды паведаміў пра дачу хабару Арлову. Ён тады склаў даведку і далажыў Рашыдаву пра хабарніцтва Арлова. Рышыдаў у адказ даволі рэзка прапанаваў яму займацца непасрэдны справай Рахманава і хутчэй перадаць яе ў суд, паколькі верыць паказанням супраць Арлова нейкага там Рахманава нельга. У наступнай размове Рашыдаў даў зразумець, што яны самі разбяруцца ў ЦК КП Узбекістана. Следчаму па справе Рахманава міністр сказаў: «ЦК ведае, гэта не твая справа, ідзі і займайся расследаваннем крымінальнай справы па Рахманаву». Самога Арлова папярэдзіў непасрэдна Рашыдаў, расказаў пра паказанні Рахманава і папрасіў Арлова «быць мужным».
28 лютага 1985 года пра хабарніцтва Арлова расказаў і першы сакратар Бухарскага абкама Абдувахід Карымаў:
«… Являясь заведующим отделом оргпартработы, Орлов решал все кадровые вопросы. По своему авторитету Орлов в ЦК Узбекистана стоял выше даже вторых секретарей Ломоносова и Грекова, работавших в тот период времени. От него зависело как моё благополучие, так и судьба тех кандидатов, которых мы представляли в ЦК на утверждение. По этим причинам я был заинтересован в поддержке Орлова по всем производственным вопросам, а когда мне представился случай дать ему взятку, то воспользовался этим» (Т.15, лісты справы 231-233).
Як бачым, хітры Рашыдаў меў пры сабе прыручанага рускага, а другіх сакратароў Ламаносава і Грэкава, прысланых яму з Масквы для сталага кантролю, трымаў здалёк. Гэта, дарэчы, быў даволі распаўсюджаны прыём, які практыкуецца ў былой імперыі і па-сёння.
Расследаванне «справы Арлова» скончылася 15 верасня 1989 года. Следства сабрала 23 тамы доказных матэрыялаў. Дваццаць восем эпізодаў атрымання хабару, на думку кіраўніцтва следчай групы, было «не даказана» і з абвінаваўчага акту выключана. Ужо тады справу пачалі мэтанакіравана развальваць.
Пасля распаду Саюза ССР Вярхоўны суд Узбекістана па выніках разгляду «справы Арлова» вынес прыгавор, паводле якога Арлоў быў цалкам апраўдан. Але да яго ужо больш не было нікому аніякай справы. Памёр Арлоў у 2001 годзе, пахаваны разам з жонкай у Ташкенце.
Аўтар выказвае падзяку за дапамогу пры напісанні гэтага раздзела Яндрэю Яршову.

Реклама