Працяг апавядання пра тое, як нашы землякі ўдзельнічалі ў расследаванні гучных крымінальных спраў напярэдадні распаду СССР. 

Пачатак тут: СЯРГЕЙ СНОП: ЧЫРВОНЫ ЗАНЯПАД
ЧЫРВОНЫ ЗАНЯПАД 2. Прынцыповы таварыш Арлоў

Военная коллегия Верховного Суда СССР вынесла приговор… по делу, рассмотренному группой Гдляна. При этом суд признал, что многие эпизоды обвинения необоснованны, ряд доказательств получен с применением незаконных методов следствия…
Хотелось бы спросить: почему ни со стороны Генерального прокурора, ни в печати эти действия не получили соответствующей оценки? Почему следователь Гдлян оказался в зоне, закрытой для критики?
По нескольку лет люди находятся в тюрьме без суда. И не два, и не три человека. Ради чего это делается? Чтобы психологически надавить на человека.
Гдлян вопреки закону не раз публично объявлял преступниками людей до суда, не считаясь с тем, что только суд, а не следователь может признать виновным в преступлении.
…Может быть, правомерно поручить группе квалифицированных независимых юристов провести тщательное изучение материалов следствия, проводимого Гдляном и его группой?
С.Олихейко
Заслуженный юрист РСФСР, член КПСС с 1944 года, участник Великой Отечественной войны.- Правда.-1989.-1 мая.
1 траўня 1989 года газета “Правда” у рубрыцы “Ліст з каментаром” змясціла допіс юрыста С.Аліхейкі. У ім рэзка крытыкаваліся дзеянні следчых з групы Гдляна-Іванова, рабіліся паралелі з рэпрэсіямі трыдцатых гадоў, прапанавалася разабрацца з парушэннямі законнасці падчас следства. Ліст сам мае хібы юрыдычнай мовы і палітычнага сэнсу. Напрыклад, напісана, што справа разгледжана групай Гдляна (гл. вышэй), а не расследавана. Дзе можна было ў Савецкім Саюзе знайсці групу незалежных экспертаў? І ў дадатак, на апошняя пытанне, “ці можа, правамерна” адказ існаваў толькі адзін – не, не правамерна і цалкам закону супярэчыць.
Каментар да ліста С.Аліхейкі па просьбе карэспандэнта “Праўды” даў страшыня КПК (Камітэт партыйнага кантролю) Барыс Пуга (пасля няўдалага путча 1991 года застрэліўся). Ён праінфармаваў чытачоў газеты, што створана камісія ЦК КПСС па ацэнцы расследавання групы Гдляна-Іванова. Што тычыцца фактаў парушэнняў сацыялістычнай законнасці, то іх праверку ажыццяўляе Генеральны прокурор СССР А.Сухараў.
«В ЦК КПСС,- скзал Б.К.Пуго,- в связи с расследованием дел о коррупции в Узбекистане поступили многочисленные письма и заявления граждан… арестованные нередко месяцами не вызываются следователями на допросы. По мнению авторов, это используется как средство психологического давления для получения «нужных следствию», но необъективных показаний о даче и получении взяток. Зачастую это приводит к оговорам и самооговорам.
…Говорится о подтасовке фактов, запугивании свидетелей, шантаже, угрозах и незаконных арестах близких родственников обвиняемых.
…Так, проверкой Прокуратуры СССР, проведённой в мае 1987 года, установлено, что некоторые следователи, входящие в следственную группу, прежде всего т.т. Гдлян и Иванов, допускали отступление от принципов социалистической законности, выходили за пределы своих полномочий.
Кроме того, ещё в 1986 году при рассмотрении в суде дела по обвинению Музаффарова и других были вскрыты факты незаконного освобождения от уголовной ответственности взяткодателей и посредников во взяточничестве. Мало сказать, что многие из них ушли от ответственности. Не был даже поставлен вопрос об отстранении расхитителей от занимаемых должностей. За нарушение законности и неправильное поведение следователям по особо важным делам т.т. Гдляну и Иванову приказом Генерального прокурора был объявлен выговор.
В настоящее время комиссия продолжает свою работу, проверяя сведения о нарушениях партийной, государственной дисциплины, кадровой политики…». Правда.- 1989.- 1 мая.
Наконт таго, што Гдлян-Іваноў незаконна вызвалялі ад крымінальнай адказнасці – гэта стопудовая праўда. Хітрасць тут хавалася вось у чым. Хабарнікамі былі ўсе пагалоўна, без выняткаў. Тады на вышэйшым пракурорскім узроўні было прынята рашэнне такое: тым, хто дае праўдзівыя паказанні, афармлялі нібыта яўку з павіннай і вызвалялі ад адказнасці, калі яны не займалі высокіх пасадаў і не назбіралі вялікіх сумаў.
Пры гэтым усе добра ўсведамлялі, што ніякай “яўкі з павіннай” у рэальнасці не было. Так справу можна было рухаць наперад, падразаючы кволыя хвасты пры дапамозе фікцыйных “явак”. Але мы бачым, што справа партыйным кантралёрам таварышам Пугам падаецца такім чынам, што нібыта барацьбіты з карупцыяй самі маюць нячыстыя пыхі. Ну, карацей, сацыялістычная законнасць ва ўсёй яе неадэкватнасці.
Яшчэ Гдляну прыгадалі яго папярэднюю справу, калі ён кіраваў следствам па “справе І.Хінта”, доктара тэхнічных навук, лайрэата Ленінскай прэміі. Хінт быў асуджаны Вярхоўным судом Эстонская ССР яшчэ ў 1983 годзе. 25 красавіка 1989 года Хінт і іншыя былі цалкам рэабілітаваныя вышэйшай судовай інстанцыяй Саюза ССР.
Справа Хінта” сапраўды была надзвычай паскуднай. Хінт ужо тады быў стары хворы чалавек, якому споўнілася на момант арышту 67 гадоў. Ён быў надзвычай неардынарным чалавекам, які будаваў гаспадарчую дзейнасць свайго кааператыва “Дзезінтэгратар” (а назва якая! праўда, яна тычыцца ўсяго толькі дабаўкі ў будаўнічы раствор, але ўсё роўна прыгожа) на ўмовах здаровага эканамічнага сэнсу. Следства падышло да яго з пункту гледжання непахіснасці сацыялістычна-бюракратычнай тупасці і інструкцый. Парушэнні “сацыялістычных прынцыпаў гаспадарання”, бязглуздых саміх па сабе, следства адназначна тлумачыла, як крадзяжы, злоўжыванні па службе і г.д., што, дарэчы, было тады ўласціва ўсёй праваахоўчай сістэме, а не выключна т.Гдляну. Па зонах пакутавалі сотні гаспадарнікаў, якія вызначаліся асабістай прадпрымальнасцю, якія выходзілі за межы дазволенага партыйнай ідэалогіі.
Часцяком яны рабілі парушэнні бескарысна, каб выратаваць становішча свайго прадпрыемства, выплаціць сваім падначаленым прыстойныя грошы, заахвоціць іх да працы. У крымінальным праве нават склалася словазлучэнне для тлумачэння такіх злачынстваў: “па матывах няправільна зразумелых інтарэсаў службы”.
Прыкладна такім чалавекам і быў Хінт. Сваёй рэабілітацыі ён не дачакаўся – памёр. Цяжка сказаць, наколькі Гдлян выконваў тады сацыяльны і партыйны заказ, а наколькі быў асабіста вінаваты ў здзеку над Хінтам і яго падзельнікамі. Але несумненна, што прыклад бескампраміснага ідэаліста Хінта быў хітра скарыстаны заступнікамі узбекскіх і маскоўскіх хабарнікаў, прыхільнікамі і ахоўнікамі недатыкальнасці партыйна-савецкай сістэмы і наменклатуры.
«В Верховном Суде СССР
Частное постановление Пленума Верховного Суда СССР от 25 апреля 1989 г.
…Постановлением пленума Верховного Суда СССР от 25 апреля 1989 года приговор в отношении И.А.Хинта, Х.Я.Тяхисте, Я.А.Кыдара и И.Р.Плоома отменён, и они полностью реабилитированы (Хинт –посмертно).
…Следователи с самого начала и до конца вели следствие по делу Хинта с обвинительным уклоном… Следователи при допросах (Хинт был допрошен 40 раз) по существу добивались от обвиняемых, чтобы они признали фактические обстоятельства преступными (хищением, контрабандой, должностным подлогам и т.д.).
От такого «признания»… все подсудимые во время судебного разбирательства отказались, не признавая себя виновными…
Пленум Верховного Суда СССР считает, что факты нарушения социалистической законности… заслуживают… обсуждения вопроса о целесообразности дальнейшего использования Т.Х.Гдляна на таком важном участке следственной работы, как следователь по особо важным делам при Генеральнои прокуроре СССР…
Копию настоящего постановления направить министру юстиции СССР для принятия необходимых мер по улучшению воспитания судей на принципах независимости и подчинения только закону». Известия.- 1989.- 8 мая.
Паколькі ў справе фігурыруе кантрабанда, то гэта ясна паказвае, што пачалася яна паводле ініцыятывы КГБ, які займаўся падобнымі злачынствамі і дбаў пра мытныя ды ўсякія іншыя граніцы камуністычнай дзяржавы. У дадатак, прафесар вёў запісы пра тое, як сумна ў эсэсэрыі жыць сумленнаму чалавеку. Яшчэ заўважу наконт таго, як міла гучаць з боку вярхоўнай улады сентэнцыі пра неправільныя паводзіны пракурораў і неабходнасць выхавання судзей. На фоне катавальнага следства і неабсяжных тэрмінаў зняволння.
Савецкая сістэма, якая асудзіла Хінта, цяпер цынічна пачала вінаваціць у гэтым аднаго з тых, хто выконваў для камуністычных правадыроў брудную працу. Цікава, аднак, задумацца вось аб чым. Што чакала б краіну, калі б Тэльману Гдляну і тым, хто за ім стаяў, удалося прарвацца напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя да вышэйшай улады?
І што было б, калі б беларускай наменклатуры ў 1994-м удалося, па прыкладзе вышэйшага савецкага кіраўніцтва, нейтралізаваць “мясцовага Гдляна”, Лукашэнку Аляксандра Рыгоравіча і тыя сілы, што за ім стаялі? А трагічная постаць Хінта надта нагадвае нашага беларускага калгаснага дзеяча Васіля Старавойтава.

Працяг тэмы чытайце пазней. Наступным разам аднавіць мінулае аўтару дапаможа былы следчы Ўладзімір Філіпоўскі.

На фота зверху: Алег Калугін, былы генерал КГБ і колішні непасрэдны начальнік Ул.Пуціна, сёння жыве ў Амерыцы. Тэльман Гдлян, пра яго мы ўжо ведаем. Дэпутат, палітык Галіна Старавойтава, была забіта ў Пецярбургу ў 1998 годзе, забойцы асужданыя, замоўцы не вызначаны. У гэтай кампаніі яна, насамрэч сумленная і надзвычай вострая розумам, выглядае дзіўна, але такая тады складвалася кан’юнктура.

Снізу: трафеі следства.

526323_800
Реклама