Працягваем чытаць аповесць пра ўдзел гродзенскіх праваахоўнікаў у расследаванні гучных крымінальных спраў напрыканцы існавання Савецкага Саюза. 
Пра справу Адзілава, яе і пра справу Арлова, следчыя расказваць не любяць. Бо гэтая справа ёсць ганьба сусветна-гістарычнага мыгтабу і прыгавор самой праваахоўнай сістэме Савецкага Саюза.
Больш як шэсць гадоў знаходзіўся пад вартай у чаканні суда, справядлівага, ці хоць нават такога, як савецкі, былы генеральны дырэктар Папскага вытворчага аграрна-прамысловага об’яднання імя У.І.Леніна Наманганскай вобласці Узбекскай ССР таварыш Ахмаджан Адзілаў, Герой Сацыялістычнай працы. Змянілася некалькі кіраўнікоў СССР, а Адзілаў – сядзеў. Увесь гэты час следчая група, якой кіраваў старшы следчы па асоба важных справах пры Генеральным пракуроры СССР Барыс Свідэрскі, шукала доказы вінаватасці Адзілава ў хабарніцтве, злоўжываннях па службе, крадзяжах і г.д.
Справа тычылася падрасстрэльных артыкулаў. Следчая група не спяшалася. Не спяшаўся і Адзілаў: падчас азнаямлення з матар’яламі справы ён ухітрыўся выдраць са справы і з’есці дзве таварныя накладныя. Усяго ў “справе Адзілава” налічвалася больш за 120 фабрычна пераплеценых лістоў, якія паступілі ў рэшце рэшт у Вярхоўны Суд Саюза ССР.
Па тэрміне знаходжання пад вартай без суда Адзілаў прэтэндуе на рэкорд у славутай кнізе Гінеса. За гэты час дужа сапсавалася яго здароўе, ён перанёс аперацыю на вочы. Адзілаў успрымаў сваё зняволенне не іначай, як спробу знішчыць яго да судовага разбіральніцтва – і хто пры такіх абставінах скажа, што узбекскі вязень не меў для гэтага падставаў?
У крымінальным і крымінальна-працэсуальным кодэксах ёсць такое паняцце, як “у сувязі са змяненнем абстаноўкі”. Яно ўжываецца для спынення пераследу, вызвалення ад крымінальнай адказнасці. Але Адзілаў працягваў тупа сядзець. Дзесяткі следчых за шэсць гадоў, каб хацелі, маглі сабраць звесткі пра гэтага ўзбека, а таксама пра ўсіх Адзілавых да аднаго, нават з моманту ўтварэння іх на свеце.
Ажно пакуль абстаноўка не змянілася самым кардынальным чынам: спыніла сваё існаванне дзяржава, якая распачала крымінальны пераслед Адзілава. Неўзабаве пасля жнівеньскага путчу 1991 года і Віскулёўскага скасавання дагавора аб утварэнні СССР, “справа Адзілава” была перададзена ў Вярхоўны Суд Узбекістана. Вышэйшая судовая інстанцыя новай незалежнай краіны спыніла справу супраць Ахмаджана Адзілава. Сапраўды, пры любым раскладзе следчай групе пад кіраўніцтвам Б.Свідэрскага і яе куратару ў пракуратуры Саюза, саветніку юстыцыі 1-га класа І.Абрамаву ганарыцца няма чым. Больш таго, паводле існага тады права яны самі мусілі бы даўно сесці.
…Абласны цэнтр Наманган уяўляў сабою ў тыя сасы чысты, прыгожы горад, з арыкамі ў самым цэнтры. У раённым цэнтры Пап, дзе жыў Ахмаджан Адзілаў (менавіта так запісана ва ўсіх следчых дакументах яго прозвішча, а не Адылаў, як пазначалася ў некаторых газетах і адклалася ў народнай памяці), знаходзілася кантора аграрна-прамысловага камбіната, дзе ён быў дырэктарам.
Вясковыя Жанчыны на вуліцах горада прыкрывалі свае твары хусцінкамі Узбекі па-ранейшаму сядзелі ў хатах, склаўшы ногі. У доме Адзілава вісела намаляваная па яго заказу карціна: з’езд узбекскай кампартыі, побач знаходзяцца Л.Брэжнеў, Рашыдаў і сам гаспадар Ахмаджан. Насамрэч, Адзілаў меў добрыя стасункі з кіраўніцтвам абласнога камітэта кампартыі, а таксама ў Ташкенце, у ЦК кампартыі Узбекістана.
На будынку абласной пракуратуры ў Намангане вялікімі літарамі пад дахам было чамусці напісана “Пракуртура Саюза ССР”. Усіх следчых групы па “справе Адзілава) лічылі “людзьмі Масквы”. У параўнанні з асабовым складам іншых следчых брыгад, 2людзей з Масквы” было няшмат – каля двух дзесяткаў чалавек. Следчых папярэдзілі: каб пазбегнуць магчымых правакацыяў – не хадзіць па горадзе ў адзіночку. Але ппавакацыяў не было.
Узбекі ўгодліва раскланьваліся са следчымі, нават старыя-аксакалы ў традыцыйных халатах. У крамах было шмат рускамоўнаймастацкай літаратуры дэтэктыўнага жанру ды іншых дэфіцытных выданняў. У складзе следчай групы працавалі дзве перакладчыцы на ўзбекскую мову – супрацоўніцы наманганскіх вучэльняў.
Кіраўніцтва следчай групы папярэджвала сваіх супрацоўнікаў не паўтараць памылкі знакамітай і ў пэўным сэнсе, мы ўжо ведаем, сумна вядомай групы Гдляна-Іванова. Там у іх было шмат працэсуальных парушэнняў тэхнічнага характару, нядбайна складзеныя пратаколы, адсутнасць подпісаў панятых ды іншыя недарэчнасці пры выкананні следчых дзеянняў.
Паколькі следчым па “справе Адзілава” хваліцца таксама не выпадае, аддамо перавагу дакументам з гэтай справы, а менавіта, галоўнаму з іх: пастанове аб прад’яўленні Адзілаву абвінавачвання. Яна змяшсаецца на 63-х старонках машынапіснага тэксту. Адзілаву інкрымінавалася 14 артыкулаў крымінальнага кодэксу Узбекістана (разам з саўдзелам з рознымі часткамі некаторых артыкулаў).
«Согласен
Заместитель Генерального прокурора СССР государственный советник юстиции 1-го класса
А.Л.Васильев
04 июля 1989 года
ПОСТАНОВЛЕНИЕ
24 апреля 1989 г. г.Наманган
Старший следователь по особо важным делам при Генеральном прокуроре СССР государственный советник юстиции 3-го класса Свидерский, рассмотрев материалы уголовного дела № 18/62935-84 по обвинению Одилова Ахмаджана и других в совершении хищений в особо крупных размерах, систематической даче взяток и других преступлениях,
УСТАНОВИЛ:»
Следства ўстанавіла наступнае. З траўня 1974 года Адзілаў працаваў гендырэктарам саўгаса-тэхнікума імя У.І.Леніна, а з 1-га студзеня 1978 года – гендырэктарам Папскага аграрна-прамысловага аб’яднання імя таго ж самага дзеяча. З мэтаю “…атрымання ў асабістае распараджэнне неабмежаваных матар’яльных сродкаў, дасягнення абсалютнай улады ва ўсіх сферах грамадскай і эканамічнай дзейнасці, ён распрацаваў сістэму здзяйснення шматлікіх карысных ды іншых небяспечных злачынстваў.”
Абвінаваўчы акт падзелены на раздзелы. У першы раздзел уключаны злачынныя перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Канстатуецца, што ён, між іншым, з “…мэтаю запалохвання, усталявання неабмежаванай улады, забеспячэння бездакорнага выканання ўсяіх яго загадаў, у тым ліку і злачынных, насуперак інтарэсам службы…выходзіў за межы сваіх службовых паўнамоцтваў, што суправаджалася гвалтам, здзекам і ганьбай гонару пацярпелых…” Тут фігуруе факт збіцця брыгадзіра саўгаса, калі Адзілаў прыставіў да ягонага горла нож. Потым ён загадаў змясціць у падвал адміністратыўнага будынку гэтага брыгадзіра, дзе трымаў яго сем сутак, а потым пратрымаў небараку 19 сутак на трэцім паверсе паверсе прафілакторыя, пакуль брыгадзір не збег.
Збіў галоўнага бухгалтара саўхага “…за неналежнае выкананне ўказанняў аб схаванні крадзяжу грашовых сродкаў”, у другіх выпадках цягаў бухгалтара за валасы.
…За невыкананне планаў дзяржаўнага збору бавоўны” даў загад звязаць дзвюх жанчын-брыгадзірак, пасля чаго ў прысутнасці больш за 100 супрацоўнікаў аграрна-прамысловага аб’яднання паліваў іх са шланга халоднай вадою. Адлупцаваў дзягаю-бізуном упраўляючага аддзяленнем – за тое ж, за невыкананне плана па бавоўне. За самавольны ўход з працы прымусіў звязаць рабочага саўгаса, “…пры мінусовай тэмпературы паветра паліваў са шланга халоднай вадой”. За з’яўленне на сходзе ў п’яным выглядзе вылупіў бізуном чабана. За несвоечасовую перадачу тэелефонаграммы загадаў распрануць і звязаць дыспетчара, пасля чаго збіў таго кулаком і бізуном.
После этого, с целью сокрытия совершённого преступления, незаконно лишил Батирова свободы, дав указание своим сообщникам Сотволдиеву и Базарову поместить его в подвал административного здания совхоза-техникума, где он содержался в запертом помещении 7 суток. Затем Одилов распорядился перевести Ботирова в одно из помещений 3-го этажа профилактория совхоза-техникума и содержать там в запертом помещении, где Ботиров пробыл в течение 19 суток, а затем сбежал.”
Гледзячы па матар’ялах следства, таварыш Адзілаў быў, як тады гаварылася ды і зараз кажуць, моцным гаспадарнікам, які клапаціўся і турбаваўся за даручаную яму справу. Па яго загаду былі дастаўлены ў кантору аб’яднання асобы, якія не выйшлі на працу: маці з трохгадовым дзцём, школьніца-шасцікласніца ды іншыя “гультаі”. Дырэктар сваёй рукою збіў кожнага, і ўсё бізуном. Калі рабочыя запатрабавалі выплаціць заробак, ён закрыў іх у адным з кабінетаў канторы, дзе пратрымаў да раніцы наступнага дня. Пазней ледзь не задушыў брыгадзіра рабочых, якія патрабавалі заробку, “сціскваў горла рукамі” свайму намесніку.
Распранаць дагала і пасля біць нядбайных супрацоўнікаў было вельмі распаўсюджаным пакараннем, гэтаксама, як і “водныя працэдуры” на марозе. Практыкаваў уздзеянне на толькі холадам, але і цяплом: прыкладваў распалены дрот “да левага бядра, а потым – да левай завушнай вобласці галавы”, і да іншых частак цела. Асабліва ўпартых выхоўваў немудрагеліста, па-простаму: “прыціснуў галаву да зямлі і клаў у рот кал… спрабаваў увесці ў рот пацярпелага нож”.
Не любіў дайдакоў-дэпутатаў з кішлачнага Савета, прадстаўнічага органа народнай улады. За невыхад на працу накіраваў на грузавіку ў кішлачны саветсваіх людзей, тыя адабралі гербавую пячатку, кутковы штамп, сейф з дакументамі, а памяшканне зачынілі і апячаталі. У выніку паўтара месяца Адзілаў “дэзарганізаваў працу мясцовага органа Савецкай улады”.

На фота зверху: Ахмаджан Адзілаў у 2012 годзе

__________________________________

Папярэнія часткі апавядання:

СЯРГЕЙ СНОП: ЧЫРВОНЫ ЗАНЯПАД

ЧЫРВОНЫ ЗАНЯПАД 2. Прынцыповы таварыш Арлоў

ЧЫРВОНЫ ЗАНЯПАД 3. Здрада

___________________________________

Другі раздзел абвінаваўчага акта прысвечаны хуліганству і цяжкаму наўмыснаму цялеснаму пашкоджанню. Эпізоды абвінавачвання паўтараюцца: збіванні, паліванні вадой, звязванне, распрананне. Усё гэта суправаджалася парушэннем грамадскага парадку. Ёсць і новыя спосабы выхавання сумленнага будаўніка сацыялізма, напрыклад, прывязванне голых купальшчыкаў вяроўкай да парома; збіццё жанчыны на апошнім месяцы цяжарнасці; насоўванне рыбакам рыбалоўных сетак на галовы; пагрозы абліць бензінам і спаліць. Асабліва недарэчным ізноў персанальная кара: “…аправіў натуральныя патрэбы на твар пацярпелага”. Пагражаў стрэльбай.
«После этого вместе с шофёром Дусназаровым А. и тренером канатоходцев объединения Азимовым Р. Свалил Сотимова на землю. Азимов по его указанию связал потерпевшему руки и ноги проволокой, а Одилов А., прижав голову Сотимова к земле, вложил ему в полость рта кал».
А неяк спыніў рэйсавы аўтобус, выстраіў усіх пасажыраў у шыхт, стаў высвятляцт месца працы і жыхарства. Прычоска аднаго пасажыра не спадабалася Адзілаву і ён адрэзаў хлопцу пасму валасоў разам са скурай галавы.
Сумесна з першым сакратаром райкама збілі і пагражалі нажом старшыню абласного камітэта народнага кантролю, “…напоўнілі яго рот мачою”.
Уражвае трэці раздзел, які называецца “Заведама ілжывыя даносы, саўдзел у прыцягненні да крымінальнай адказнасці заведама невінаватых і вынясенні неправасуднага прыгавора”. Фабрыкаваць крымінальныя справы Адзілаву спатрэбілася “для падтрымання ўпэўненасці ў атачэнні ў яго неабмежаванай уладзе. Ну які савецкі кіраўнік без дубінкі крымінальнага пераследу іншадумцаў ды розных ворагаў!
Так, ён арганізаваў фіктыўныя даносы на чабана Н.Ахмедава, прымусіў падначаленых заявіць, што чабан раздаў з іх кожнаму па карове, а бухгалтара прымусіў скласці ілжывы акт пра недастачу ў гэтага чабана 21-й галавы жывёлы. Сфабрыкаваныя тарарэялы перадаў у Папскі райаддзел міліцыі для прыцягнення чабана да адказнасці.
Наступнай ахвярай стаў галоўны інжынер наманганскага асфальта-бетоннага завода І.Бурыеў, які паведаміў пра злачынныя дзеянні Адзілава “у цэнтральныя органы ўлады”, як сказана ў акце абвінавачвання. Для выканання сваіх планаў “уцягнуў у злачынства” старшага следчага па асабліва важных справах пры пракуроры Узбекскай ССР і следчага раённай пракуратуры. Дзеля гэтага пад пагрозай арышта былі выбіты паказанні супраць інжынера. Атачэнне Адзілава пачало пацвярджацт ілжывыя паказанні на допытах. Галоўны інжынер быў асуджаны “на працяглы тэрмін пазбаўлення волі”.
Настаўнік кішлака Чадак Папскага раёна Х.Амінджанаў пісаў у розныя інстанцыі скаргі і заявы. Таму яго абвінавацілі ў злосным хулнагаганстве. Для фабрыкацыі гэтай стравы былі задзейнічаны таксама выконваючы абавязкі начальніка следчага аддзялення Папскага РАУС і адвакат з Таджыкістана. Дырэктар Адзілаў даручыў супрацоўнікам Чэркесарскага аддзялення міліцыі даставіць у яго кантору пяць жыхароў кішлака Чадак. Дастаўленым людзям загадаў напісаць ілжывыя заявы пра здзяйсненне настаўнікам злоснага хуліганства. Тыя адмовіліся. Адвакат ударыў аднаго з іх сякерай па галаве; пасля таго, як пацярпелы ўпаў, яго збілі нагамі, зламалі рабро. Папала і іншым. У выніку “усе названыя асобы напісалі заведама ілжывыя заявы і тлумачэнні на імя начальніка Папскага РАУС… і на папярэднім следстве далі заведама ілжывыя паказанні”. Настаўніка абклалі па ўсіх правілах бюракратычнай навукі. Адзілаў прымусіў падпісаць чысты аркуш паперы супрацоўніка Чадакскага кішлачнага савета і сакратара гэтага савета. На падпісаных паперах потым быў змешчаны тэкст ілжывага даноса на настаўніка.

Кішлак Чадак. Ферганская даліна. Кішлаку больш 4-х тысяч гадоў. Зверху сцякае па схілах скалы крыніца ад горнага снежніка. Сюды прыходзяць паломнікі.

В сентябре-ноябре 1983 года по предварительному сговору с исполняющим обязанности начальника следственного отделения Папского РОВД Адиловым Р., адвокатом юридической консультации Вахшкого района Кургантюбинской области Таджикской ССР Аслоновым И., за направление учителем средней школы Аминджановым Х. в различные интанции жалоб и заявлений о преступной деятельности Одилова А. и Аслонова, организовал и принял активное участие в связанных с обвинением в тяжком преступлении (злостном хулиганстве) и соединённых с искусственным созданием доказательств обвинения заведомо ложном доносе, привлечении его к уголовной ответственности».
На гэтым не спынілася. Адзілаў прымусова паклаў у шпіталь уяўных “пацярпелых”, дзеля таго, каб атрымаць фітыўныя медычныя дакументы аб наяўнасці цялесных пашкоджанняў. Адзілаў асабіста размеркаваў ролі ў будучым судовым працэсе, сведкам пагражаў запіхнуць у рот кал. Не забыўся паўздзейнічаць на суддзяў. Настаўнік быў асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі за здзяйсненне злачынства, якога не было.
«В феврале 1984 года за привлечение к уголовной ответственности заведомо невиновного Аминджанова Х., его задержание и арест, а также избиение Холмирзаева А., передал через Маматкаримова И. 3500 рублей в виде взятки исполняющему обязанности начальника следственного отделения Папского РОВД Адилову Р. в его служебном кабинете.
Он же 18-19 мая 1984 года повторно в саду у административного здания объединения имюВ.И.Ленина передал в виде взятки автомобиль марки ВАЗ-2107 «Жигули» стоимостью 9900 рублей исполняющему обязанности начальника следственного отдления Папского РОВД Адилову Р. за привлечение к уголовной ответственности заведомо невиновного Аминджанова Х., избиение Холмирзаева А. и в целях подкупа: за поддержку и положительное решение других вопросов
».
Чацвёрты раздзел называецца “Крадзёж дзяржаўнай маёмасці ў асабліва буйных памерах”. Тут следства устанавіла, што Адзілаў стварыў некалькі злачынных групаў і кіраваў імі. “Сістэматычна змяняў склад групаў, распрацаваў спосабы крадзяжу і яго укрыцця. Скрадзеныя сродкі прысвойваў для асабістых патрэбаў, набыцця падарункаў, дачы хабару, пачастунку шматлікіх гасцей.
Сярод удзельнікаў крадзяжоў былі мясцовыя гаспадарнікі, першы сакратар Задар’інскага райкама, першы сакратар і старшыня выканкама Папскага раёна, іншыя службовыя асобы. Наяўныя грошы зарабляліся ў асноўным шляхам крадзяжу быдла з адных гаспадарак і перадачы іх у іншыя, дзе яны афармляліся як нібыта закупленыя ў насельніцтва. Грошы перадаваліся Адзілаву.
Меўся асобны статак баранаў, які выкарыстоўваўся толькі для патрэбаў Адзілава. Лік вёўся на сотні галоў.
Памеры скрадзенага дасягалі мільёнаў рублёў.
Пяты раздзел, гэта “Атрыманне хабару, саўдзел у крадзяжу дзяржаўнай маёмасці ў асабліва буйных памерах”.
Тут цікавай уяўляецца прычына атрымання Адзілавым хабару. Першая – за выдзяленне кармоў жывёле, дзеля чаго быў штучна створаны дэфіцыт кармоў на складзе. Памер хабару складаўся з размеру 10 капеек за кілаграм корму. Другая прычына – за афармленне фіктыўных накладных на адпраўку-прыём бавоўны, што давала магчымасць выкарыстоўваць іх у справаздачах аб выкананні планаў па здачы бавоўны дзяржаве.
Шосты раздзел называецца адпаведна “Дача хабару”. Даваць таксама прыходзілася шмат. Сярод тых, каго падкупаў Адзілаў – высокія чыноўнікі міністэрства сельскай гаспадаркі Узбекістана, фінансавыя рэвізоры. Хабар даваўся грашыма, баранамі і козамі, запчасткамі для аўтамашыны,  дыванамі, спіртнымі напоямі. Ведьмі дорага каштавалі праваахоўныя органы. За незаконныя арышты і прыцягненне да адказнасці невінаватых толькі начальніку следства ў Папскім РАУС давялося заплаціць 3 500 рублёў плюс аўтамабіль ВАЗ-2107. Узгадаем беднага настаўніка Х.Аміджанава з кішлака Кадак: на ягоным няшчасці, якое арганізаваў Адзідаў, мясцовы мент зарабіў на “Жыгулі”.
“…На основании изложенного и руководствуясь ст.ст.122, 123, 126, 131 Уголовно-процессуального кодекса Узбекской ССР,
ПОСТАНОВИЛ:
Привлечь Одилова Ахмаджана – в качестве обвиняемого по данному уголовному делу, предъявив ему обвинение в совершении преступлений, предусмотренных ч.2 ст.150, ч.1 ст.150, ч.2 ст.204, ч.3 ст.204, п.”в” ст.88, ч.2 ст.160, ст.17 и ч.2 ст.156, ч.2 ст.160, п.”а” ст.88, ст.17 и ч.2 ст.157, ст.119/1, ч.2 ст.152, ст.17 и ч.2 ст.119/1, ч.2 ст.153 Уголовного кодекса Узбекской ССР, о чём ему объявить.Копию данного постановления направить заместителю Генерального прокурора Союза ССР государственному советнику юстиции 1-го класса Абрамову И.П. для сведения.
Старший следователь по особо важным делам при генеральном Прокуроре Союза ССР государственный советник юстиции 3 класса
Б.Е.Свидерский”.

Гэтым абвінаваўчы акт заканчваецца. Следчыя з брыгады Свідэрскага разумелі, што многае засталося па-за іх увагай, але і тое, што яны “адкапалі”, уражвае простага чытача. Што гэта было: праява феадальнага ладу жыцця, з якім Узбекістан не пажадаў расстацца нават у эпоху касмічных палётаў і суперкампутараў? Альбо гэты балі натуральныя для сацыялізму паводзіны “чырвонага памешчыка”, якія на дзіва ўдала спалучыліся з традыцыямі чыналюбства і барскага самадурства? Разбэшчаныя змяненні “адзіна вернай камуністычнай маралі”, асобныя недахопы “самага справядлівага грамадска-палітычнага ладу”? Адказы на гэтыя пытанні для сябе дае кожны сам, у адпаведнасці са сваім асабістым досведам жыцця.
Далей, пасля распада Саюза ССР, “справа Адзілава” была перададзена ў 1991 годзе ва Узбекістан, ён сам быў дастаўлены спецрэйсам у Ташкент, дзе адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Здавалася, ягоная эпапея скончылася, і суверэнны Узбекістан даруе свайму чырвонаму бею парушэнні сацыялістычнага заканадаўства неіснуючай болей краіны. Аднак у чэрвені 1993 года Адзілаў быў арыштаваны і асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі за крадзёж пяці тонаў угнаення. Ужо ў заключэнні Адзілаў у 1994 годзе быў асуджаны на 10 гадоў за эканамічныя злачынствы часоў СССР.
У 1996 годзе павінен быў скончыцца тэрмін ягонага  зняволення, аднак ён быў ізноў асуджаны за захоўванне ў турме наркотыкаў. У 1997 годзе Адзілава ў чарговы раз асудзілі за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.
4 чэрвеня 2008 года Адзілаў быў нарэшце вызвалены з няволі, а 1 траўня яму споўнілася 83 гады, з якіх 24 ён правёў у заключэнні.

На фота: Масква, 1988 год.  Гдлян і Іваноў , кіраўнікі следчай групы па «Узбекскай справе» дэманструюць адабраныя ў злачынцаў каштоўнасці ( http://cripo.com.ua/?sect_id=3&aid=168243).
Некаму пры камуністах добра жылося, а некаму зусім добра-добра. А потым прыйшоў шайтан і ўсё парушыў. Насамрэч, такая геапалітычная катастрофа, такая ўжо геапалітычная катастрофа, ХХ стагоддзе такой не бачыла болей.

Далей будзе працяг аповесці, наступным разам — пра падзеі ў азербайджанскім горадзе Сумгаіце.
Реклама