Сяргей Сноп

Паспрачаліся неяк змагары з Прагі са замагарамі з Варшавы: а хто больш Беларусь любіць?
Пражскія кажуць, што ў іх там піва лепей, а варшаўскія гавораць, што ў іх бюджэт паболей.
Маскоўскія ды кіеўскія толькі пасмяхаюцца.
Лонданскія былі нешта хацелі сказаць, ды брэкзіт іх імпэт моцна пакамячыў. Брусэльскія, стакгольмскія, віленскія — тыя ўсё больш за правы чалавека, Беларусь любяць другарадна.
Амерыканскія любяць практычна — пагражаюць, што вернуцца і навядуць парадак.
А мы, тутэйшыя, што, мы не шануем так, як належыць, галасуем, абы як, забыліся на каштоўнасці продкаў і гістарычныя перамогі, не ў стане зразумець ролю прынцыпаў дэмакратыі, не выходзім на плошчу ані паскакаць, ані папрысядаць на кукішках, вогуле, быдла мы саўдэпаўскае, баязліўцы. Не свядомыя мы нацыянальна, так, стыхія цёмная, тлум, а не народ. Не жадаем прыносіць сябе ў ахвяру. А тамтэшыя — яны штодня ахвяруюць у сваіх варшавах ды прагах, берлінах ды стакгольмах. Гэта яны пра нас і пра сябе так штодня кажуць у сваіх медыях. Зранку да вечара. І мясцовыя змагары падпяваюць.
Соль зямлі беларускай, не іначай.

 

ПОЧЕМУ ПЛАВИТСЯ И ВОНЯЕТ ВАТА В МОЗГАХ БЕЛОРУССКОЙ НОМЕНКЛАТУРЫ

ПРАЗДНИК ОСВОБОЖДЕНИЯ, ГОД ПОД ЗНАКОМ СВОБОДЫ

МАРАЛЬ ВЯРТАЕЦЦА Ў ПОЛЬСКУЮ ПАЛІТЫКУ, А БЕЛАРУСКІЯ ЗАПРАДАНЦЫ ВЫЛЯТАЮЦЬ У АСРАЛ?

Реклама