Калі беларускія эмігранты з Польшчы пісалі з дрэнна прыхаваным спадзевам на тлустыя гранты пасля выбараў прэзідэнтам Дуды, што, нарэшце, мараль вяртаецца ў польскую палітыку, я сказаў, што калі сапраўды так адбудзецца, то іх неўзабаве чакаюць выпрабаванні.
Падобна на тое, што ўсё выходзіць па-мойму: баявыя бураты з «Белсата» з дня на дзень чакаюць высокамаральнага вылета ў дупу (іх заменяць у эфіры на ТВ Палонія альбо нешта падобнае), на чарзе ў дупу астатнія саўдзельнікі запраданцкай хеўры. Яны паводзілі сябе пасля змены ўлады ў Польшчы, як сёння русскія паводзяць сябе з нагоды выбрання Трампа прэзідэнтам Злучаных Штатаў, то бок, як дурні без грама прадбачання. Толькі прага да пенёнзаў, больш нічога.
Ну, затое ў іх цяпер ёсць жыватворны паліткансультант Фядута. Раней неяк не бачыў яго там, зрэшты, я не аматар глядзець адкіды інтэлекта, мяне ванітуе, і можа проста ён мне не трапляўся на вочы. А там, дзе з’яўляецца жыватворны паліткансультант Фядута, панове, — там наступае хуткі і непазбежны піпец, выключэнняў няма і не будзе. Піпец, панове, — і добра, калі не пасодзяць чалавек дзесяць за краты, гэтым разам — у Польшчы.
Я ўсцешаны. Во папёрла, во папёрла! Калі яны ляснуцца да канца года — то будзе фантастычная феерыя!

На фота зверху: наступная лекцыя «Меры перасцярогі пры пакупцы руска-беларускага слоўніка». Насамрэч, Пазьняка мы пакуль толькі злёгку паўшчуваем, запраданцаў і хлусаў ён не любіць. Калі ў яго нічога не змянілася, канешне.

Унізе: Часам вобраз значна больш многамерны ды інфарматыўны, чымсці цэлы опус словамі. Ну, часам нейкія вобразы патрабуюць горы словаў. Тут першы выпадак. Аўтарам — рэспект!
cyfwmbrxgaakerm
%d1%80%d1%8b%d1%86%d0%b0%d1%80%d1%8c
Реклама