Пра аднаго гарадзенскага гісторыка расказвалі байку, што ён змяняе свае погляды на супрацьлеглые, пакуль едзе з Гродна ў Беласток і наадварот.  Я думаю, што гэта — дробны паклёп зайздроснікаў, бо лукашыста і магіла не зменіць. З іншага боку, нашыя гісторыкі, як прадстаўнікі шматлікага племені прафесійных прапагАнданаў, сапраўды выкладаюць свае апавяданні ў залежнасці ад таго, на якім баку польска-беларускай мяжы яны атабарыліся.
Ужо шмат часу навукоўцы з Гродна вядуць барацьбу за спадчыну памерлых габсбургаў, пардон, савецкіх гісторыкаў, падзяліўшыся на дзве партыі.Свернуть )

За прарасейскай партыяй — вернасць традыцыі і школе, а таксама ўплыў на чыноўнікаў, якія дзеляць бюджэтныя сродкі; за прапольскай партыяй — істотны падзаробак з польскага бюджэта. Але грошай усё роўна на ўсіх не хапае, бо за мінулыя гады беларускія ўніверсітэты неабачліва наштампавалі гісторыкаў відавочна зашмат. Больш за тое, гарадзенскі ўніверсітэт нібыта на наступны год плануе набраць на гістфак усяго адну акадэмічную групу — і куды падзець усіх гэтых гістарычных дактароў з дацэнтамі, вось у чым пытанне.
Прарасейцы разлічваюць на Маскву, адкуль нядаўна прыяжджаў сам спікер Дзярждумы С.Нарышкін (цяпер былы) і паабяцаў ім фінансаванне нейкіх там сумесных таварысцкіх праграм на правах філіі. Прарасейцы выціскаюць з універаўскіх выкладчыцкіх ставак пропалякаў, бо на баку прарасейцаў- адміністрацыя навучальнай установы і афіцыёз. Затое прапалякі вельмі громка затуляюцца сваёй нацыянальнай свядомасцю. Дагэтуль выйгравалі прарасейцы, але калі не будзе студэнтаў, то не будзе ставак нават ім.
Нікому не патрэбныя ідэёлагі, піаршчыкі і спічрайтэры, бо менавіта іх пад выглядам гісторыкаў рыхтавала савецкая вышэйшая школа. Гэта радуе. Цяпер на такія спецыяльнасці можна вучыцца наўпрост, без камуфляжнага флёру «гістарычнай навукі». А тое, што сацыяльныя лузеры выдаюць сваю прагу да грошай і пасадаў за патрэбу развіцця навукі, грамадскай думкі і нацыянальнай свядомасці, супрацоўніцтва братніх народаў, то на гэтыя енкі не варта звяртаць увагі. На тое яны і рэформы — няўхільныя і справядлівыя, як усход Сонца, што для адной партыі, што для другой.

 

Дзе найбольш любяць Беларусь?

ПРАЗДНИК ОСВОБОЖДЕНИЯ, ГОД ПОД ЗНАКОМ СВОБОДЫ

ЕЩЁ РАЗ О НЕЙРОЛИНГВИСТИЧЕСКОМ ПРОГРАММИРОВАНИИ или ЧТО ТАКОЕ “ПОСТПРАВДА”

Реклама