Шаноўнае спадарства, назавіце, мне, пакуль не позна, хоць адну прычыну, калі ласка, паводле катораяй я, мае дзеці, мае ўнукі павінны былі б выйсці на Плошчу пад кіраўніцтвам і за інтарэсы Някляева, Мілінкевіча, Фядуты, Ганчарыка, Казуліна, Лябедзькі і далей згодна спісу. Ці хаця б пайсці дзеля іх на якія-небудзь выбары, каторыя насамрэч ніякія не выбары. Бо ў сваім нігілізме канчаткова схіляюся я да рэнегатскага погляду на беларускую палітыку і даўно ўжо прыглядаюся да магчымых пробліскаў ці нават прыкметаў нараджэння трэцяй сілы, якая не прымае ані дзеючую калгасную наменклатуру, ані фальшывую наменклатуру ад прафесійных змагароў, тыя ж яйкі, толькі выгляд збоку.

Калі такіх прычын няма, то таксама скажыце, не палянуйцеся, чэрканіце некалькі фразаў, хаця б пару словаў, каб мяне болей не турбавалі фантомныя вяртанні папярэдніх успамінаў з мінулага нашай слаўнай гісторыі барацьбы за волю і каб людзьмі звацца.

На фота: слаўная наменклатурная дынастыя Вячоркаў нібыта пасварылася з наменклатурнай дынастыяй Касінцоў, не меньш слаўнай, але хто тут хто — разабраць немагчыма нават. Таксама цалкам незразумелай застаецца падстава для спрэчкі паміж такімі добразычлівымі асобамі.  Што да мяне, то упэўнены — такіх падставаў насамрэч няма, ім усім усяго хапае, а каму ў наступным дзяліць бюджэт краіны, яны і без нас выдатна дамовяцца.

Реклама