Чамусці да гэтага часу шмат людзей не асмельваюцца прыняць да ўвагі відавочную рэч: усе медыі вакол нас працуюць паводле прынцыпа аб’яднаных ёмістасцяў. Ёсць там-сям сумленныя журналісты, нават з тых, каторыя заангажаваныя на нейкім баку, але не ў нас, на жаль. У нас такіх няма.

Гэта ж відаць неўзброеным вокам, як адны і тыя ж тэмы, адны і тыя ж каментары, адны і тыя ж людзі павольна перацякаюць з лубянскага Вуха Мацквы ў амерыканскую РСвабоду і варшаўскую ГВыборчу, адтуль усе гэтыя аналізы расплываюцца па тамтэйшым хартыям, еўрарадыям і белсатам, цякуць назад у Мінск на Тутбай і ў Кіеў да ўсіх гэтых шусцераў-кісялёвых. І так бясконца. Ніводны прагноз гэтых саманазначаных экспертаў ніводнага разу не спраўдзіўся, наколькі мне помніцца, ужо лет трыдцать, але нашая публіка працягвае чытаць усялякіх венедыктавых, радзівінавічаў, радзіных, калінкіных, усавых, навумчыкаў ды прочых фядут.

Самае лепшае, хаця нічога добрага, канешне, калі падобныя названым рэсурсы і аўтары — звычайныя дурні, каторыя надзімаюць шчокі, каб прыдаць сабе флёр інтэлектуальнасці і рэспектабельнасці. Толькі не варта на гэта спадзявацца — усё яны, курвы, разумеюць. Менавіта таму і працягваюць сваю заказную абрыдлую і тупую прапаганду, якая для іх ёсць асноўная крыніца заробку. Не самым горшым ў нашым выпадку таксама з’яўляецца пераклад ды кампіляцыя пад выглядам самастойнага аналіза перадавіц з амерыканскіх медыя-рэсурсаў, але навошта нам амерыканскае бачанне нашых праблем? Тым болей, што амерыканцы ў іх не разбіраюцца аніяк, ужо не кажучы пра тое, што там цяпер разгарэлася прапагандыская вайна, не меньш гарачая, чымсці ў нас.
Сказанае тычыцца ўсіх без выключэння беларускіх дзяржаўных медыя. За апошні час яны зрабіліся крыху аб’ектыўней і папрыціснулі языкі, але не таму, што паразумнелі, а таму, што сталі крыху баязлівей і абачлівей.

На фота: так заварваецца мейнстрым беларускай «журналістыкі»

В ТЕМУ:
Реклама