На фота: 13 лютага 2017 года. Памятаеце, як І.Сярэдзіч гадамі казаў, што рэжым Антынароднага хацеў забіць яго, Калінкіну і Коктыш? Учора адбылася устрэча А.Лукашенкі і І.Сярэдзіча, двух знаных прапагандыстаў камунізма. Былі шчырыя абдымашкі і тыканья старых наменклатурных сяброў. Як адзначылі бакі, гутарка была канструктыўнай. Дзеючая і адстаўная наменклатура заўсёды дамовіцца, пад якімі сцягамі — гэта не мае значэння. Беларуская наменклатура, у сваю чаргу, заўсёды дамовіцца з любой расейскай наменклатурай. А ты, дурашка, хадзі на плошчы і дзяры горла за інтарэсы запраданцаў і замежных гаспадароў.

Два гады аўтар, як папугай, паўтараў адно і тое ж: ніякай апазіцыі ў Беларусі не існуе, нават назва скрадзеная ў былой апазіцыі БНФ, што была ў Вярхоўным Савеце за часамі Пазьняка. Так званая «апазіцыя» — гэта спрэс выгнаная А.Лукашенкам за дурноту і карупцыю былая савецкая наменклатура. Яна інфільтравана агентурай усіх выведак свету, як пратухлая рыба мікробамі. Аўтар нават уяўна пахаваў тую «апазіцыю» и развеяў яе пыл над бацькай-Нёманам.
Ніякіх СМІ, як залежных, так і незалежных, таксама не існуе. Не існуе таксама ніякіх журналістаў. Усе гэтыя медыя, эксперты і аналітыкі — звычайная антыбеларуская прапаганда, якая часам маскіруецца выкарыстаннем беларускай мовы і сімволікі.
«Апазіцыя» і медыі жывуць за кошт замежных грантаў, якія таксама ніякія не гранты, а звычайная аплата агентуры. Фінансаванне трымаецца ў таямніцы, каб можна было раскрадаць грошы. Раскраданне не цягне крымінальнай адказнасці, бо агентура абаронена законамі аб аператыўна-вышуковай дзейнасці.
Уся прапаганда і палітычная актыўнасць «апазіцыя» закальцавана на расейскую Лубянку, якая выкарыстоўвае прынцып аб’яднаных ёмістасцяў. Менавіта расейцы справакавалі і распалілі канфлікт А.Лукашенкі і ягонай новай наменклатуры са старой савецкай наменклатурай, а потым падтрымлівалі абодва бакі ў барацьбе на знішчэнне. Расейская ўлада сама ўключана ў глабальную сістэму алігархічнага імперыялізма, каторы маскіруецца мульцікультуралізмам і квазілібералізмам. Расея ў дадатак самастойна ашлюшыла еўрапейскую эліту, і тая больш не служыць сваім народам, а служыць пуцінскім алігархам.
Два крылы беларускай наменклатуры ўжо даўно аб’ядналіся ідэйна на базе запланаванага захопу, падзелу і распродажу агульнанароднай уласнасці. «Апазіцыйныя» дэпутаты ўключаныя ў Парламент, даўно прылашчаныя медыя-магнаты «апазіцыі». Цяпер ідзе дэталёвае ўзгадненне ўмоваў супольнай працы, гандаль пасадамі і падзел сфераў уплываў.

На фота: змаганне зараз адбываецца выключна за кавалкі будучай уласнасці, якія перайдуць пад кантроль новай-старой намернлатуры. У гульні ўдзельнічаюць нашыя суседзі з Польшчы, Украіны, Літвы. Іхняя задача — максімальна пашырыць свой уплыў шляхам стварэння ўласных групаў уціску, а пры ўдалым збегу абставін — падзяліць Беларусь. Так што, гучней лямантуй, змагарок, мо і дадуць якую абсмоктаную цукерачку.

c4m92ecxaaax59z

На відэа: «Я, — кажа, — спадзяюся, што ты раскажаш грамадству…» : https://youtu.be/u2nbw6TqP2U

Суть политики в чём? Получить в распоряжение бюджет страны, это просто

Сергей Сноп: Катехизис белорусского народника

Реклама