Канешне, змаганне за Курапаты ў лютым 2017-га, за спыненне будаўніцтва нейкіх там офісаў было скарыстанае Саміведаецекім, каб адцягнуць увагу ад маршаў рабоў-дармаедаў і магчымага іх паўстання. Цікава было назіраць, як штучна стваралася альтэрнатыва: альбо барацьба з сацыяльным прыгонам і Дэкрэтам № 3 пра «тунеядства», альбо абарона Курапатаў. Над стварэннем гэтай альтэрнатывы шчыльна працавалі, між іншым, і пазьнякоўцы.
З другога боку, лукашысцкія і пуцінскія прапагАнданы палохалі беларусаў тым, што падкопамі «тунеядцаў» кіруе сам Пуцін. Да іх масава далучыліся ўкраінскія медыя і беларускія гаўно-эксперты. Гэтае адзінства так кранула душы беларускіх патрыётаў, што яны пачалі слаць праз інтэрнет адзін аднаму малюнкі з выявай легіёнаў Пуціна, якія рыхтуюцца ў вызваленчы паход, каб бараніць ад дыктатуры беларускіх братоў-абібокаў. Вогуле, тэма немінучай акупацыі Беларусі да канца гэтага года стала галоўным хітом сборнай каманды лубянскіх троляў, якія паселі на так званых «незалежных» беларускіх медыях, але гэта особнае пытанне.
На сядзенне ў Курапаты пайшлі Дашкевіч з паплечнікамі, каторых пазьнякоўцы здзекліва называюць «маладзёнамі». Тым часам пратэстныя маршы дармаедаў засталіся без запісных правадыроў, але, вось дзіва — яны набылі неверагодную масавасць і паказалі народны гнеў. Гэта як раз таму і адбылося, што пратэсты ішлі непасрэдна з гушчы народа, ды іх не злівалі гібрыдныя дзеячы гібрыднай апазіцыі. Сітуацыя пачала выходзіць з-пад кантроля і Саміведаецехто прыняў рашэнне тэрмінава ачоліць грамадскі рух дармаедаў сваёй крэатурай, а вайну ў Курапатах тэрмінова спыніць.
Сабралася хеўра: жукі, гебісты, сваё слова сказаў цёзка Гебельса. Вылез мясцовы ксёндз, які нядаўна ліў слёзы па расейскім спявакам у мундзірах; ксёндз прапанаваў беларусам паяднацца з нашчадкамі НКВД, амэн. Крыху раней А.Лукашенка выклікаў на размову І.Сярэдзіча, пасля чаго запалошныя, і нават у Варшаве, пачалі енчыць пра «круглы стол» з мэтаю ратаваць Беларусь ад пуцінскай ваеншчыны.
Спыніць манёўр па адцягванню ўвагі ў Курапатах даручылі самім будаўнікам. На любой будоўлі можна знайсці мільён хібаў як з дакументацыяй, так і з вядзеннем работаў. Заказчык-падрадчык хуценька зрабілі выгляд, што спалохаліся Дашкевіча, пра што паведаміў галоўны сліўны бачок адміністрацыі медыярэсурс «Наша ніва», таксама не забыўшыся нагадаць пра неабходнасць памірыцца з НКВД і ягонымі нашчадкамі. Па выніках перамогі да яе прымазаўся Пазьняк, які назваў маладзёнаў валанцёрамі. Пазьнякоўцы стукнулі ў традыцыйны бубен пра пагрозу акупацыі, і вось выниковая карціна маслам — грамадзянскі мір у імя маці-Беларусі. Каторы хочуць раскачаць «тунеядцы» на загад Пуціна.
Шчыра кажучы, я і сам не веру, што калхазаны здольныя разыгрываць падобныя камбінацыі, але прыходзіцца верыць таму, што бачыш на ўласныя вочы, бо іначай пападзешся на гаплік маніпулятыўнай прапаганды. А тады непазбежна пачнеш бегаць у статку легкадумных папрыгунчыкаў-змагароў альбо лукамольскіх агітатараў.

На фота: нас чакае нейкі гібрыдны «круглы стол», як бы ён не выглядаў. Змагарам кінуць костку, паабяцаўшы правядзенне прыватызацыі, каб яны не перашкаджалі драць скуру з нас, простых беларусаў. Пад гэтым падпішацца сусветная плутакратыя, еўрашызоіды, разнастайныя бураты інфармацыйных войскаў, а ў Маскве зробяць выгляд, што не цалкам улічаны іх геапалітычныя, сука, інтарэсы. Хто ў гэтай гульні грае свядома, каго выкарыстоўваюць па-цёмнаму, пакажуць толькі архівы беларускага КГБ, дасць Бог дажыць да гэтага.

Реклама