Першае, што зрабіла нобелеўская лаўрэатка С.Алексеевіч у рамках свайго адукацыйнага праекта, — гэта прывезла ў гэтым годзе да нас расейскага мэтра стварэння белага шума Бялкоўскага і яшчэ нейкую маралістку з Масквы. Каб пашырыць нам зрэнкі, так сказала, бо рабская ў нас псіхалогія. Мала нам сваіх генератараў крывых сэнсаў. Каго яна прывязе ў наступны раз, мо Дугіна, ці адразу Гіркіна з камандай узброеных ведамі інтэлектуалаў?
Гэтая другаснасць у аналізе падзей і ацэнак сітуацый апанавала беларускіх інтэлегентаў усіх палітычных колераў. Пра рабскую псіхалогію, дарэчы, потым паўтараў украінскі першы прэзідэнт Краўчук і разнастайныя расейскія валадары думак. Яны папросту тупа агучваюць нейкія лёзунгі ды ўстаноўкі. Звычайна бяруць іх з перадавіц амерыканскіх газетаў, якія лічацца рэспектабельнымі, але даўно сталі сродкамі ўбогай прапаганды.
Той, хто чытае інтэрнет-стужкі, не можа не заўважыць, што ў беларускім (і не толькі) інтэрнеце па панядзелках цалюткая цішыня доўжыцца да абеда. А па абедзе пачынаюць выходзіць амерыканскія медыя-выданні, вось тут і адбываецца змалпаваная перадрукоўка заангажаваных аўтараў і пазіцый, толькі пад прозвішчамі нашых  абарыгенаў. Некаторыя аўтахтоны праглядаюць маскоўскія медыі і малпуюць адтуль. Часам уключаецца дзяржаўная прапаганда, якая топіць за інтарэсы лукашыстаў. Але ўласнага бачання сітуацыі прачытаць, паслухаць і паглядзець немагчыма – паўсюль другаснасць, кампіляцыя і плагіят.

На фота: галоўнае, каб супадалі раздымы і флэшкі са штэкерамі. Насамрэч, быдлам з’яўляецца самапрызначыўшая сябе элітай хеўра пустазвонаў, якая прыкрываецца інтарэсамі беларускай культуры і патрабуе аднаго: каб нашая дзяржава іх прызнала элітай нацыі і паставіла на харчовае і грашовае забеспячэнне. Болей ім нічога не трэба. Толькі гэта.
Image result for анонимщик пишет фото

Другой крыніцай розуму з’яўляюцца разнастайныя экспертныя канторы. Тое, што гэта менавіта канторы глыбокага свідравання, а не навуковыя ўстановы, пераконваць цяпер нікога не трэба. Яны выдаюць алгарытмы, каб імі карысталіся прапагандысты з медыя і разнастайныя тролі ідэалагічнага ведамства. Такім чынам прапаганда перацякае з аднаго медыя рэсурса ў другі, набывае нацыянальны каларыт і выглядае нібыта ўласныя думкі беларускіх мысляроў. Насамрэч, гэта прадукты ці нават выкіды вытворчасці маніпулятыўнага прамывання мазгоў. Тэхналогіі маніпуляцый імкнуцца замяніць беларусам рэальнасць, адмовіцца ад уласных інтарэсаў на карысць чужых каштоўнасцяў.
Вернемся да кампаніі знявагі беларусаў. Як толькі не называлі нас разнастайныя змагары за шчасце беларускага народа : і быдлам называлі, і рабамі, і гіперіндывідуалістамі, і абібокамі. З апошнім таўром асабліва вызначыўся прапагандыст Краўцэвіч, за што атрымаў Шнобелеўскую прэмію 2016 года. Усе яны патрапілі пальцам у дупу, як паказалі падзеі апошніх дзён, калі простыя людзі выходзілі пратэставаць супраць дэкрэта аб “тунеядцах” і здолелі дамагчыся амаль цалкавітай адмены дэкрета. А што рабілі з гэтай нагоды самі арганізатары высокадухоўнай інтэлектуальнай іліткі? Правільна: сядзелі, прыкусіўшы языкі, адзін толькі Ярмоленка ўзяў такую громкую ноту, што пачуў нават А.Лукашенка. Бо іх, як носьбітаў творчых прафесій і трымальнікаў разнастайных грантаў, рэпрэсіі супраць народа не зачаплялі ні з якого пункту гледжання.
Пра што гаворыць другаснасць беларускага бамонда? Пра тое, што не трэба слухаць гэтых манерных малпаў і ні ў якім разе не рабіць таго, пра што яны так зацята гавораць, а рабіць усё, бадай, наадварот. І не лезці ў гэтую іх вайнушку дзеючай і выгнанай наменклатуры паміж сабой. Нам патрэбныя не гэтыя экзальтаваныя паўстанні на пацеху заказчыкаў тэлекарцінкі, а патрэбны выбары, і потым мы ўсё зробім самі. Бо іначай замест гэтай нахабнай калгаснай хеўры атрымаем хеўру шчырых хабарнікаў і запраданцаў.
Зрэшты, вольнаму – воля.

Пра Курапаты, дармаедаў і круглы стол: бадзяжны цырк за наш кошт