Сяргей Сноп

Трэба вызначыцца з фармулёўкамі, бо паскуднікі і журнашлюхі перакруцілі сэнсы так, што для некаторых гульня словамі пачала перакрываць сутнасць жыццёвых з’яваў.
Па-першае, аўтар, безумоўна, не змагар. А хто змагар? Раней гэта былі паплечнікі Пазьняка і тыя палітычныя, культурныя радыкалы, каторыя ахвяравалі сабой дзеля Радзімы. Але цяпер змагары — гэта завадоўцы, палітычныя дзялкі, якія гандлююць карцінкамі палітычных шоў і размяшчаюць іх у інтернеце, а таксама ў справаздачах фінансавым арганізацыям, якія іх крэдытуюць. Гэта сквапная, хлуслівая, вісклівая хеўра, якая спекулюе на няшчасцях Беларусі і прадае іх на біржах Масквы, Бруселя, Нюёрка. Яна служыць інтарэсам Лубянкі, у першую чаргу, а таксама інтарэсам сусветнай левацкай надбудовы і плутакратам-глабалістам.
Мы, беларусы, для іх звычайны інструментарый для маніпуляцый, а сябе яны прызначылі элітай. Змагары існуюць па ўсім свеце і паразітуюць на людзях працы, таму яны спавядаюць агульную ідэалогію прымусовага, а калі патрэбна, то і гвалтоўнага кіравання намі, і прыкрываюць гэта неабходнасцю рэформаў для някемлівага народа, каторы не разумее, маўляў, сваіх інтарэсаў. Гэтую сваю ідэалогію яны ператварылі ў рэлігійную догму і цкуюць усіх, хто думае самастойна. Калі нехта мяркуе, што ён плыве на хвалях стыхіі, то гэта надзвычай грубая памылка: змагары ствараюць для нас штучную рэальнасць і выстаўляюць агароджу нашай свядомасці. У руках змагароў тэлебачанне, медыі, кшталту Тутбая, Партызана альбо Белсата. У асобных краінах змагары кіруюць дзяржавай, у іншых — змагаюцца за ўладу, кідаючы ў агонь барацьбы ахвяры-дроўцы з ліку лохаў, каторыя працуюць на іх за падачкі «тры па трыста», пераезд на Захад, альбо кароткатэрміновы грант.

На фота: класічны тупік

Па-другое, аўтар, безумоўна, не збіраецца трымацца штучна створаных змагарамі міфаў, уступаць у іхнія суполкі, ні ў рэале, ні ў віртуале, і, гэта галоўнае, аўтар не збіраецца саромецца сваіх поглядаў і выказвацца наконт уласных мнтарэсаў. Таму ўсе спробы змагараў пралезці да мяне ў дарадцы альбо маніпуляваць мною, пад прыкрыццём сяброўскай крытыкі ці з дапамогай праклёнаў і пагроз, адразу спыняюцца, і такія людзі пасылаюцца наўпрост у сраку. Аўтар добра разумее, што змагарства — гэта бізнес такі, змагары — гэта бізнесоўцы і, як гаворыцца, нічога асабістага. У дадатак, на свеце не шмат людзей, адзінкі, літаральна, каго я паважаю і чые думкі ўлічваю ў паўсядзённым жыцці. Што тычыцца надзьмутых пыхай інтэлігентаў з іх фанабэрлівымі заўвагамі на прадмет таго, хто я такі, то да іх стаўлюся, як да людзей заганных. Яны абслугоўваюць змагароў, больш нічога. Ватная праслойка ёсць таксама інструментарый змагарскіх маніпуляцый.
Трэцяе: спрачацца са змагарамі няма сэнсу, яны не збіраюцца нас слухаць, крый Божа, яны маюць намер намі маніпуляваць, кіраваць і панаваць над намі. Як ужо гаварылася, яны — эліта, мы — быдла. На тым яны стаяць, бо гэта ёсць крыніца іх багацця, іх даходаў, іх улады. Яны называюць гэта навукаватным словам «тэхналогіі».
Чацвёртае: вулічныя рэбельянты ніякія не змагары, яны дровы, у лепшым выпадку — жаўнеры войска, якім камандуюць змагары. Прынамсі, так лічаць самі змагары і так было дагэтуль. Але сёлетнія пратэсты на Дзень Волі паказалі, што «дровы» здольныя дзейнічаць самастойна, канструктыўна і эфектыўна, што яны выходзяць з-пад кантролю змагароў і што, нават, прад’яўляюць прэтэнзіі да запісных змагароў. Там, дзе няма змагароў, там імклівы рух вольных людзей, там шчырая барацьба і перамога. Там, дзе змагары, там здрада, дагаварняк і дэпрэсія.
Хто насамрэч змагар? Коратка наконт самых небяспечных на дадзены момант: Някляеў, Лябедзька, Статкевіч, Фядута, Дзмітрыеў, Мілінкевіч, Караткевіч, усе гэтыя баявыя бураты Вашчыкоўскага і анкла Сэма. Чым хутчэй яны сыдуць у адстой, тым лепей.

Пра Курапаты, дармаедаў і круглы стол: бадзяжны цырк за наш кошт

ДРУГАСНАСЦЬ І ПРАДАЖНАСЦЬ БЕЛАРУСКАЙ ІЛІТКІ АЛЬБО ХТО ТУТ БЫДЛА

 

Реклама