Тым разам папёр пан Ігар Случак.

Мову нельга абразіць, у яе няма ані гонару, ані годнасці, яна ёсць з’ява неадушаўлёная. Абразіць можна чалавека. Тое азы юрыспрудэнцыі. Але спадар Случак распачаў адміністрацыйнае паляванне на тых, хто абражае беларускую мову.

Гэта ганьба для сумленнага беларуса, сама пастаноўка такога пытання пра тое, што мову можна абразіць, і лухта несусветная. Цемрашальства. Інквізіцыйная практыка. Так сама, як і наяўнасць у нашым заканадаўстве прававой нормы аб абразах мовы, помнікаў ці збудаванняў. Мянты, напрыклад, лічаць, што можна абразіць помнік гарадавому з сабачкам, а цемрашалы, якія імітуюць барацьбу за адраджэнне беларускай культуры — што можна абразіць мову. Калі так пойдзе далей, то хутка ў нас пачнуць прыцягваць да адказнасці за намаляваныя па партрэтах чыноўнікаў ці змагароў рожкі ды борады.
А ў чым навуковыя адкрыццё і значнасць? У тым, што Случак і беларускія юрысты разам з чынавенствам вярнулі ў айчынную юрыспрудэнцыю практыку прызнання суб’ектамі права разнастайных абстрактных з’яваў, якія не маюць свядомасці.
Юрыст Случак вылучаецца на беларускую нацыянальную Шнобелеўскую прэмію, віншуем яго, ён мае вяліки шанец стаць пераможцам, калі папярдни кандыдат на Шнобеля пан Лексус-Статкевіч не перахопіць першынства. Разам з Ігарам віншуем ягоных універсітэтскіх педагогаў за тое, што вывучылі настолькі выбітнага юрыста, каторы лічыць, што мова можа быць суб’ектам права.
Дарэчы, колькі пакемонаў можа змясціцца ў айфоне? Але гэта ўжо тэма асобнага навуковага даследавання.

 

На фота: Яшчэ пытанне: ці можна зганьбіць картку заўзятара ФК «Нёман»? Бо яе колер мне падаецца падобным на дзіцячыя какашкі, але рапіам за гэта параўнанне пакрыўдзіцца картка Случака? І гэтыя алені, што на ёй намаляваныя… З іншага боку, алень — ён і ў Афрыцы алень.

Image result for Ігар Случак Гродна фота

У гэтым годзе на Шнобеля быў крыху раней вылучаны таксама спадар Мікола Статкевіч, які стварыщ машыну, каторая можа рухацца ў прасторы і часе. Машына называецца «Лексус» і выкарыстоўвае фатонны рухавік. Як заяўляе вынаходнік, яна нясе пакуль што аднаго пасажыра, затое можа адначасова знаходзіцца ў некалькіх месцах адначасова. Айчынны КГБ надзвычай зацікавіўся адкрыццём Статкевіча, правёў праверку, але выбітныя якасці машыны «Лексус» не падцвердзіў. Такім чынам, беларускі камітэт імя Шнобеля будзе дасканальна правяраць вынаходніцтва Статкевіча, і, будзьце пэўнымі, не памыліцца ні разу.
Багатая наша зямелька на таленты.

На фота: вынаходнік Статкевіч дэманструе свай агрэгат «Лексус» зацікаўленай публіцы.

 

stakiewicz2_170327-xnnim

Реклама