У гэтай гісторыі прыўкрасна ўсё. І тое, што начміл Веткі і ўсяго веткаўскага раёна выявіўся сабачнікам. І тое, што пайшоў выгульваць свайго сабаку пьяны. І тое, што ментоўскі сабака гуляў без намысніка. І тое, што мясцовы юнак зрабіў яму заўвагу, а мент накінуўся на яго з кулакамі. І тое, што юнака мент і ягонае кубло намагаліся зрабіць вінаватым у хуліганстве, давалі ілжывыя паказанні пад подпіс пра тое, што юнак біў мента. І тое, што мент біў юнака ў прысутнасці сваіх падначаленых. І тое, асабліва, што мент пераблытаў і біў не таго юнака!
Далей — яшчэ больш прыгажосці. Мент спрабаваў дамовіцца са следствам. Ён думаў пазбегчы крымінальнай адказнасці так, як заўсёды гэта робяць беларускія менты: пасадзіўшы за краты пакрыўджанага ім чалавека, назаўжды сапсаваўшы таму жыццё.
Але самае прыўкраснае — гэта тое, што юнак заваліў мента ўдарам у галаву. Ягоныя дзеянні цалком адпавядаюць прыкметам неабходнай абароны, дзяржава павінна быць яму ўдзячная і даць хаця б медаль, а тое і ордэн за выяўленне і спыненне небяспечнага злачынства.
Даўно сачу за такога кшталту справамі, асабліва пасля заявы праваабаронцы Хільмановіча пра тое, што Лукашенка патакае сабакам кусаць грамадзянаў. Я адразу тады сказаў, што падобная лухта не ўпрыгожвае святую справу абароны чалавекаў. Ну, карацей, Хільмановіч  — фуфло, цяпер гэта даказана паводле прыгавора суда, стаўлю кропку.

На фота: мент у судзе разам з пацярпелым і ягонай маці. Героя, які заваліў мента, завуць Уладзімір Сідараў, ён праходзіў чамусьці у якасці сведкі, і на фота выяўлены не ён.
Калі ментам можна выдаваць хлусню для прыцягнення да адказнасці дэманстрантаў ды іншых незадаволеных, то чаму яны не могуць скарыстаць тыя ж метады адносна сябе любімых? Могуць, робяць гэта ўвесь час і адчуваюць поўную беспакаранасць. Міністэрства ўнутраных спраў даўно ператварылася ў дзяржаву ў сярэдзіне дзяржавы. Аднойчы гэта выбухнула прыцягненнем невінаватых па справе тэрарыста Канавалава. Што чакаць наступным разам?
Так, і трэба яшчэ тэрмінова адмяніць прэзумпцыю даверу работніку міліцыі як надзвычай шкодную і небяспечную для грамадства юрыдычную казуістыку.

https://news.tut.by/society/551942.html

Фото: Иван Яриванович, TUT.BY

Реклама